Самый главный праздник нашей страны – День Независимости – отпраздновали на прошлой неделе в Костюковичах (+ фото, видео)

0
862

3 ліпеня – асобы дзень у гісторыі беларускага народа. 71 год таму краіну савецкія салдаты вызвалілі ад нямецкіх захопнікаў. Гэты дзень і стаў датай святкавання незалежнасці, а значыць самастойнасці, самабытнасці, свабоды і, як падкрэсліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка, магчымасцяў. Сэнс гэтага слова даволі канкрэтна і найлепшым чынам раскрывае сутнасць незалежнасці. Мець магчымасць, значыць быць свабодным!июль40 июль41 июль42 IMG_1028 IMG_1037 IMG_1071 IMG_1113 IMG_1117 IMG_1140 IMG_1128 июль39 июль38 июль37 июль36 июль35 июль34 июль32 июль31 июль30 июль28 июдь33 IMG_1190 IMG_1199 IMG_1203 IMG_1207 IMG_1212 IMG_1254 IMG_1260 IMG_1277 IMG_1278 IMG_1288 IMG_1289 IMG_1293 IMG_1299 IMG_1309 IMG_1391 IMG_1393 IMG_1397 Изображение 7781 Изображение 7784 Изображение 7824

У гэты дзень святочны настрой адчуваўся ва ўсім. Сонечнае надвор’е, музыка разлівалася па ўсёй наваколіцы, шчаслівыя ўсмешкі касцюкаўчан, якія па традыцыі прыйшлі да Мемарыялу, каб прыняць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах.

Працоўныя калектывы, школьнікі і, канешне, яны, ветэраны. Для ўчарашніх абаронцаў сваёй зямлі свята Незалежнасці, як і Вялікай Перамогі, — не проста свята, гэта святы дзень. Так, яны ўжо даволі сталыя людзі, слабое іх здароу’е, аднак на такія ўрачыстасці яны збіраюць усе сілы і мужнасць, каб зноў стаць у строй і чарговы раз прайсці ў святочным пабедным шэсці.

Да Мемарыялу загінуўшым у гады вайны былі ўскладзены карзіны з кветак і жывыя кветкі ад раённай улады, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ад арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна, ад кіраўнікоў рэлігійных канфесій. Са значным святам касцюкаўчан павіншавалі старшыня райвыканкама Дз. В. Малашанка і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Т. П. Кананчук.

Хвілінай маўчання почтілі памяць загінуўшых у гады вайны. Як сімвал бясконцага болю разарвалі цішыню тры вогненныя залпы.

Тэматычныя музычна-харэаграфічныя кампазіцыи, прадстаўленныя да ўвагі прысутным, стваралі драматычны настрой, адпаведны сітуацыі.

Падчас урачыстага мерапрыемства ваенны камісар А. А. …. зачытаў указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб узнагароджанні юбілейным медалём «70 год Вялікай Перамогі» …..

Далей усе ўдзельнікі ‘рачыстасці прайшлі ў святочнай калоне па вуліцы Ленінскай да летняй адкрытай пляцоўкі, дзе адбыўся тэматычны канцэрт «Квітней, мая Белая Русь».

Песні ваеннай тэматыкі выконвалі як дарослыя выканаўцы, так і маленькія таленавітыя хлопчыкі і дзяўчаты.

Цэнтральная плошча літаральна перапаўнялася святочным настроем. З аднаго боку красаваліся кветкавыя кампазіцыі, прадстаўленыя арганізацыямі і прадпрыемствамі на выстаўку-акцыю «Живые цветы во славу живущих и в память о погибших». Дарэчы яго пераможцамі сталі…..

З другога боку разгарнуўся гандль на ўсю шчодрасць сваёй душы. Умовы, якія стварылі ў гэты раз гандлёвыя прадпрыемствы горада, спрыялі добраму настрою і камфортнаму адпачынку жыхароў і гасцей горада.

А на танцавальнай пляцоўцы ў гарадскім скверы праходзіла дзіцячае свята «Пусть всегда будет солнце»: малыя і спявалі, і ў конкурсах ўдзельнічалі.

Святочнае мерапрыемства прадоўжылася ўвечары. На пляцоўцы амфітэатра адбылася забаўляльная праграма, а пасля яе завяршэння – акцыя «Спяём гімн разам».

Ірына ПЕТРУСЕВІЧ.

Фота і відэо Людмілы СМАЛЯКОВАЙ.

Нет постов для отображения