27 мая в Костюковичах состоялись «Пісьмянкоўскія паэтычныя чытанні» (+ ФОТО)

0
1017

27 мая ў актавай зале дзіцячай школы мастацтваў адбылісь «Пісьмянкоўскія паэтычныя чытанні», ў якіх узялі ўдзел паэты-землякі: член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член міжнароднай грамадскай арганізацыі «Саюз пісьменнікаў і майстроў мастацтва» Тамара Мітрафанаўна Ляліхава, паэт-зямляк,  кампазітар, вынаходнік, заслужаны рацыяналізатар Рэспублікі Беларусь Аляксандр Міхайлавіч Бардоўскі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Пятроўна Азаранка, паэт Леў Мінавіч Белянінаў, ветэран бібліятэчнай справы, у якой нядаўна выйшла ў свет кніжка «Жыві, зямелька родная», Марыя Паўлаўна Пуцята.IMG_7275 IMG_7264

На чытаннях былі падведзены вынікі раеннага конкурса паэзіі «Душа паэзіяй поўная» і ўзнагароджаны пераможцы.IMG_7247 IMG_7241 IMG_7210

Дыпломамі ўдзельнікаў узнагароджаны Кірыл Усаў (СШ №2), Уладзіслаў Мартыненка (аг. Новыя Саматэвічы), Юлія Мудрагелава (раенная гімназія). Дыпломамі 3-й ступені ўзнагароджаны Крысціна Шарапэнда (СШ №4), Вікторыя Сідарэнка (Тупічына), Таццяна Самусенка (раенная гімназія). Дыпломамі 2-й ступені ўзнагароджаны Мікіта Азаранка (СШ №4), Кацярына Бурдзялева (СШ №1) і Дар’я Мысліўцова (раенная гімназія). Дыпломамі 1-й ступені ва ўзроставай катэгорыі 13-18 год узнагароджаны Віктар Зарэцкі (раенная гімназія) і Раман Валодчанка (СШ №4). Ва ўзроставай катэгорыі 25-30 год – Ганна Емяльяненка, студэнтка 5 курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.IMG_7253 IMG_7234 IMG_7228 IMG_7226 IMG_7217

Пераможцы конкурса чыталі свае вершы, уважліва слухалі выступленні ганаровых гасцей, у якіх, сапраўды, ёсць чаму павучыцца. Бо ў сваіх творах яны ўспяваюць родную зямлю, вучаць любіць і берагчы яе.

Дзяніс ПАРХОМЕНКА.

Фота Людмілы СМАЛЯКОВАЙ.

Нет постов для отображения