Ён быў прысвечаны 95-годдзю сусветна вядомага літаратурнага творца, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Ленінскай прэміі і Дзяржаўнай прэміі БССР Івана Паўлавіча Мележа.
Вучні 7 класаў СШ№1 праглядзелі фільм «Іван Мележ. Туманы над багнаю», у якім адлюстраваўся жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, распавядалася пра яго знакамітую «Палескую хроніку». Пасля прагляда фільма вучні замацавалі свае веды адказамі на пытанні віктарыны пра жыццё і творчасць пісьменніка. На працягу ўсяго мерапрыемства дзеці больш падрабязна пазнаёміліся са знакамітымі кнігамі Івана Мележа.