1 красавіка 1931 года бюро Касцюковіцкага РК КП (б) Б прыняло пастанову «Аб раённай газеце». Першы нумар «Сталінскага прызыву» выйшаў у свет 17 красавіка 1931 года. Тыраж выпушчаны ў Клімавіцкай друкарні. Рэдкалегію узначальваў Ф. Р. Прахарэнка.
З 1 ліпеня 1956 года газета пачала выходзіць пад назвай «Сцяг камунізму». Тыраж — 1200 экзэмпляраў. Рэдактар — М. П. Курацёў.
З кастрачніка 1991 года газета атрымала назву «Голас Касцюкоўшчыны».
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 красавіка 1981 года газета ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета.