АГНІ КУПАЛЛЯ ПАД КУПАЛАМ НАБЁСАЎ

0
787

Народныя святы. Як цудоўна, што маладое пакаленне не забывае пра іх, і традыцыя святкаваць Купалле жыве і да цяперашняга часу. У мінулыя выхадныя мы пераканаліся ў гэтым, калі ў зоне адпачынку каля Слабады ладзілася народнае свята “Агні Купалля”.АГНІ КУПАЛЛЯ ПАД КУПАЛАМ НАБЁСАЎ АГНІ КУПАЛЛЯ ПАД КУПАЛАМ НАБЁСАЎ АГНІ КУПАЛЛЯ ПАД КУПАЛАМ НАБЁСАЎ АГНІ КУПАЛЛЯ ПАД КУПАЛАМ НАБЁСАЎ АГНІ КУПАЛЛЯ ПАД КУПАЛАМ НАБЁСАЎ АГНІ КУПАЛЛЯ ПАД КУПАЛАМ НАБЁСАЎ getImage (10)Назіраючы за тым, як зона адпачынку ператвараецца ў тэатралізаваную пляцоўку, а тут была уладкавана сцэна, на якой было намалявана прамяністае сонейка, купалінкі з лугавых зёлак, якія як вартавыя стаялі на сцэне, так і хацелася хутчэй трапіць у гэту незвычайную казку. З першымі акордамі музыкі на свята паспяшаліся жыхары з усяго наваколля. А тут удзельнікаў мерапрыемства чакала тэатралізаванае прадстаўленне. Вядучыя яго запрашалі хлопцаў і дзяўчат, мужчын і жанчын, старых і маладых сустракаць Купалінку і Купаліша, якія хутка з’явіліся на сцэне з кошыкам і шчодра асыпалі ўсіх кветкамі. Яны паведамілі ўсім, што лекавыя зёлкі, сабраныя ў купальскую ноч, валодаюць чароўнай сілай. Купалінка падарыла ўдзельніцам святочнога канцэрта вяночкі з кветак, каб засцерагалі іх ад злых чараў. getImage (9)getImageНа свята завітала і Бабка Марфа – знаўца купальскіх варожбаў. Яна і прапанавала жадаючым кінуць свой вянок у рачную ваду і па яго паводзінах даведацца пра сваю будучыню.
А летняя ночка купальская чаруе сваім хараством. У гэту ноч цудоўным святлом гараць агеньчыкі скарбаў, сярэбраным люстэркам свецяцца рэкі, нават дрэвы пераходзяць з месца на месца, птушкі, звяры і расліны вядуць паміж сабой гаворку. А яшчэ сярод пушчаў і бароў зацвітае цуда – папараць-кветка. Хто адшукае яе, той знойдзе сваё шчасце, зможа пачуць, аб чым размаўляюць птушкі і расліны, адшукае скарб і абавязкова заручыцца са сваёй дзяўчынай. Толькі не трэба забываць, што ў гэту ноч актыўна паводзяць сябе ведзьмы, вадзяныя і русалкі. Так што перашкод на шляху да скарбаў і каханак шмат, і пераадольваюць іх не ўсе. Але нягледзячы на ўсе папярэджванні кожнаму хацелася верыць у добрую казку пра купальскую ноч. І ад кожнага ўдзельніка свята менавіта і залежыў вынік той казкі. Па актыўнасці юнакоў і дзяўчат было заўважна, як яны хацелі падарыць сапраўдную казку для кожнага адпачываючага ў той вечар каля ракі. Тут гулялі ў гульні, спаборнічалі па перацягванні каната і на трапнасць, вадзілі вясёлыя карагоды, дзяўчаты плялі вянкі, палілі вогнішча, скакалі праз перашкоды.
Ды ці можна прыгадаць усе забавы, якія прыгатавалі для ўдзельнікаў свята работнікі раённага Цэнтра культуры, МКЦ “Юнацтва”, школы мастацтваў, самадзейныя артысты з Тупічына і Муравілля. Яны на працягу ўсяго свята радавалі прысутных абрадавымі і сучаснымі песнямі і танцамі. Работнікі гандлю арганізавалі для адпачываючых продаж прысмакаў. Таму пад гукі знаёмых і незнаёмых мелодый добра адчувалі сябе ўсе, хто любіць адпачынак. Кожны знайшоў для сябе занятак па густу. Аб гэтым паклапаціліся арганізатары свята.
getImage (13)getImage (14)АГНІ КУПАЛЛЯ ПАД КУПАЛАМ НАБЁСАЎ

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Наталля Кавалёва.

Фотаздымкі Людмілы СМАЛЯКОВАЙ.

Нет постов для отображения