Арына Моціна – пераможца Міжрэгіянальнай анлайн-віктарыны па беларускай мове «ЗНАЎЦЫ»

0
161

2 снежня 2023 года на адукацыйным інтэрнэт-партале «ЯКЛАС» прайшоў Міжрэгіянальны дыстанцыйны конкурс па беларускай мове сярод навучэнцаў 5-ых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

У гэтым конкурсе прыняла ўдзел навучэнка 5 «Б» класа Касцюковіцкай гімназіі Арына Моціна пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Алесі Мікалаеўны Обухавай. Па выніках конкурсу Арына была ўзнагароджана Дыпломам I ступені і запрошана для ўдзелу ў бясплатнай міжрэгіянальнай віктарыне па беларускай мове «ЗНАЎЦЫ», у якой прынялі ўдзел 20 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з усёй Рэспублікі Беларусь. Віктарына праходзіла 26 студзеня 2024 года ў анлайн рэжыме з відэафіксацыяй кожнага ўдзельніка. Па выніках віктарыны Арына атрымала перамогу і заняла ганаровае 1 месца і ўзнагароджана Дыпломам I ступені, а таксама каштоўным прызам – бесправаднымі навушнікамі, пра якія вельмі даўно марыла.

 

Нет постов для отображения