Конкурс «Белый аист» в Костюковичах (+ 26 фото)

0
1454

Пасля невялікага перапынку (у 2016 г. “Белы Бусел крыху адпачыў)  агляд-конкурс зноў сабраў поўную залу прыхільнікаў мастацкай самадзейнасці, якія прыйшлі, каб пабалець за любімую каманду, падтрымаць сваіх калег і супрацоўнікаў. Некалькі месяцаў  работы над праграмамі, штодзённыя напружаныя рэпетыцыі не былі дарэмнымі.  Восем арганізацый і прадпрыемстваў раёна прынялі ўдзел у конкурсе. На сцэну па чарзе падняліся каманды ААТ “Беларускі цэментны завод”, філіяла “Касцюковіцкі раён газазабеспячэння”, філіяла № 712 ААТ “ААБ Беларусбанк”, ДУА “Касцюковіцкі прафесійны ліцэй №8”, Касцюковіцкага лясгаса, раённага адзела па надзвычайным сітуацыям, УАЗ “Касцюковіцкая цэнтральная раённая бальніца”, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Ацэньвала намаганні ўдзельнікаў конкурсу журы, якое ўзначальваў намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Платонаў. На працягу чатырох гадзін доўжылася спаборніцтва. У выніку пераможцы вызначыліся ў дзевяці намінацыях. Без дыпломаў не засталася ні водная каманда. Па выкнікам усяго конкурсу лепшымі калектывамі былі прызнаныя:

1месца – каманда адзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама;

2 месца – каманда ААТ “Беларускі цэментны завод”;

3 месца – каманды філіяла № 712 ААТ “ААБ Беларусбанк” і УАЗ “Касцюковіцкая цэнтральная раённая бальніца”.

IMG_1820

IMG_1826

IMG_1829

IMG_1844

IMG_1895

IMG_1897

IMG_1900

IMG_1905

IMG_1923

IMG_1938

IMG_1946

IMG_1972

IMG_1991

IMG_2022

IMG_2027

IMG_2048

IMG_2060

IMG_2074

IMG_2076

IMG_2080

IMG_2089

IMG_2119

IMG_2127

IMG_2135

IMG_2166

IMG_1930

9 мая лепшыя выканаўцы зноў выйдуць на галоўную сцэну горада, каб прыняць удзел у гала-канцэрце, прысвечаным Дню Вялікай Перамогі.

Наталля ДРОБЫШЕВА, намеснік дырэктара цэтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна. 

Фото Людмилы СМОЛЯКОВОЙ. 

 

 

Нет постов для отображения