Больш чым 700 чалавек прынялі ўдзел у рэгіянальным свяце паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”

0
1178

Больш чым 700 чалавек прынялі ўдзел у рэгіянальным свяце паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”

Больш чым 700 чалавек прынялі ўдзел у рэгіянальным свяце паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”, якое адбылося 20 мая на радзіме паэта ў вёсцы Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна на жывапісным беразе Бесядзі.
У праграму свята ўваходзілі: конкурс аўтарскай песні (пераможца Міхаіл Судзін (г. Крычаў ) і Віталь Анжанкоў (г. Касцюковічы)), конкурс паэзіі сярод маладых паэтаў (пераможца Святлана Маісеенка (г. Касцюковічы)). Свае вершы на працягу дня чыталі паэты Касцюковіцкага края, а таксама Гомеля, Быхава, Чэрыкава, Горак, Клімавіч, Слаўгарада, іншых гарадоў Беларусі, а таксама з Санкт-Пецярбургу. Вітаючы удзельнікаў свята, старшыня Касцюковіцкага райвыканкама М.Р. Барысаў адзначыў, што Касцюковіцкая зямля багата на таленты. Касцюкоўшчына –радзіма А.Куляшова, Л. Левановіча, А. Пісьмянкова і іншых майстроў слова. Адметна, што правядзенне такіх свят становіцца традыцыйным для раёна. Для ўдзельнікаў свята быў падрыхтаваны канцэрт майстроў мастацтваў Касцюкоўшчыны і вечарына паэзіі “Паэзіі адвечная рака”. На беразе Бесядзі у час свята можна было наведаць выставы, дзе прапаноўваліся разнастайныя вырабы касцюковіцкіх майстроў з саломы, дрэва, гліны і іншых матэрыялаў. У гандлёвых кропках прадавалі шашлыкі, марожанае, цукеркі, гарачыя напоі. На думку арганізатараў свята ў будучым яно можа выйсці на абласны, ці нават рэспубліканскі узровень. Усе магчымасці для гэтага ёсць.

Больш чым 700 чалавек прынялі ўдзел у рэгіянальным свяце паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”

Нет постов для отображения