Гэтае народнае гулянне ў нашым раёне адрадзілі літаральна некалькі год таму. І з кожным разам аматараў яго становіцца ўсё больш. На лузе ля ракі, дзе было абсталявана месца для святкавання, людзей – не злічыць… Гулялі, як кажуць, усю ноч да ранку. Ды і не дзіва гэта. Цікавае тэатралізаванае прадстаўленне, канцэртная і гульнёвая праграмы, спартыўнае свята — кожны знайшоў захапленне па душы.
Народныя песні ў выкананні прафесійных і аматарскіх калектываў і асобных выканаўцаў гучалі па ўсёй ваколіцы, ствараючы адпаведны настрой і жаданне верыць у цуда. А якая ж купальская ноч без чараўніцтва, без цёмных сіл і русалак?
Дарэчы, на свяце выбралі самую прыгожую і кемлівую дзяўчыну, якая стала “Купалінкай-2015”. Пад час мерапрыемства было ўсё: і вяночкі кідалі ў раку, і папараць-кветку шукалі, і вогнішча да самых зорак запалілі. А яшчэ спявалі і танцавалі покуль сілы былі.
Для тых, хто свята прапусціў, ці жадае зноў вярнуцца ў тыя прыемныя часіны, на нашым сайце размешчаны відэасюжет. Глядзіце, калі ласка.
Ірына ПЕТРУСЕВІЧ.
Фота Людмілы СМАЛЯКОВАЙ.