Члены Могилевской городской организации «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» в воскресенье посетили Костюковичский район

0
859

Гэта беларускае грамадскае аб’яднанне займаецца культурна-асветніцкай дзейнасцю ў сферы захавання, адраджэння і папулярызацыі беларускай мовы і нацыянальнай культуры, рэгулярна праводзіць кампаніі па беларусізацыі грамадскага жыцця.загруженное
У паездцы прынялі самы актыўны ўдзел больш за сорак неабыякавых да Беларусі людзей, якія змаглі яшчэ раз пераканацца ў тым, што наша краіна мае багацейшую гісторыка-культурную спадчыну, увасобленую як у помніках архітэктуры, так і ў самой беларускай мове, а значыць – у нашых душах і сэрцах. За час нядзельнай вандроўкі яны адкрылі для сябе нашу самую родную і ўсё яшчэ такую нязведаную Беларусь. Група праехала па маршруце Ануфрыева – Крычаў – Лазовіца – Родня – Касцюковічы – Канічы, дзе наведалі пад час экскурсіі радзіму Мікешына, Вашчылы, Азімава і Куляшова.
Сустрэча гасцей адбылася ў раённым краязнаўчым музеі, там для іх дырэктар С. С. Тыманюк правяла экскурсію на беларускай мове (гэта была абавязковая ўмова членаў таварыства). А таксама паглядзелі фільм пра Аркадзя Куляшова. Далей адбылася аглядная экскурсія па горадзе і ў Канічы, дзе група наведала гістарычныя месцы.

 

Нет постов для отображения