
6 лютага ў музеі Аркадзя Аляксандравіча Куляшова пры Новасаматэвіцкай школе прайшла ўрачыстая літаратурная вечарына, прымеркаваная да 112‑й гадавіны з дня нараджэння народнага паэта Беларусі.
Аркадзь Куляшоў – вядомы паэт, публіцыст і перакладчык, які моцна звязаны з родным краем. У яго творчасці адлюстраваны любоў да роднай хаты, прыроды і малой Разімы. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ён працаваў ваенным карэспандэнтам у армейскай газеце і гэта адбілася ў шэрагу яго вершаў. Шмат твораў ён пераклаў з рускай на беларускую мову, за што быў удастоены дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы ў 1970 годзе і прэміі Ленінскага камсамола.
Каб паказаць асноўныя этапы жыцця і творчасці паэта, праграма была падзелена на блокі. “Дзяцінства” і “Юнацкія гады” прыгадалі пра яго карані, сям’ю, традыцыі і першыя літаратурныя спробы. “Я хаце абавязаны прапіскай”, “Ёсць на свеце роднае мястэчка…” і ўсімі вядомая “Алеся” прагучалі ў выкананні Дзюндзіна Цімафея, Шунькіна Паўла, Максачова Мацвея. Захапіла тое, што дзеці з захапленнем чытаюць вершы , і гэта каштоўна.
Блок “Вялікая Айчынная вайна ў творах Куляшова” пазнаёміў з лірыкай і публіцыстыкай, звязаных з цяжкім перыядам яго жыцця, і з працай ваеннага карэспандэнта. Вучні чыталі ўрыўкі вядомых твораў “Балада аб чатырох заложніках” і “Камсамольскі білет”, у якіх выразна прасочваюцца тэмы чалавечай адвагі, маральнага выбару, ахвярнасці і каштоўнасці жыцця. Прачытаныя ўрыўкі дапамаглі не толькі зразумець гістарычны пласт, але і адчуць чалавечы кошт подзвігу.
Музейная частка дапаўняла чытанні архіўнымі фатаграфіямі, першадрукамі ваенных публікацый і фронтавымі нотаткамі паэта.
“Куляшоў‑перакладчык” блок – прэзентацыя перакладаў з рускай на беларускую мову твораў А.Пушкіна, М.Лермантава інш. Сярод вядомых перакладаў – пераклад паэмы “Барадзіно” на беларускую мову, якая прагучала ў выкананні Дар’і Галат.
Чытанні ўключалі як вядомыя радкі, так і менш вядомыя творы, што дазволіла слухачам паглыбіцца ў тэматыку паэзіі і адчуць эмоцыі аўтара.
Для вучняў пачатковых класаў арганізавалі кароткую экскурсію па музеі: дэманстравалі асабістыя рэчы, архіўныя фатаграфіі, першадрукі і пераклады.
Літаратурная вечарына дапамагла ажывіць увагу да творчасці Куляшова сярод дзяцей і моладзі, паказаць, як творы паэта звязаны з гісторыяй і лёсам роднага краю, папулярызаваць беларускую мову праз пераклады і чытанні, умацаваць супрацоўніцтва школы, музея і бібліятэкі ў справе выхавання культурнай памяці да паэта-земляка.
Мерапрыемства арганізавала загадчык музея Наталля Лабынцава і працаўнікі Новасаматэвіцкага КВЧ Святлана Пацемкіна і Дар’я Лабынцава.
фота аўтара






