Фестиваль народного творчества среди сельских учреждений культуры «Крыніца душы» состоялся в Костюковичском районе (+ фото)

0
585

Галоўная задача мерапрыемства — адраджэнне, захаванне і прапаганда беларускай духоўнай спадчыны, развіццё мастацкай творчасці ў раёне. 

Два дні доўжыўся IX фестываль, у якім прынялі ўдзел 17 сельскіх клубных устаноў. Падрыхтоўка да фестывалю вялася на працягу ўсяго года.  Бо гэта своеасаблівае выніковае мерапрыемства, якое яскрава дэманструе якасць работы і прафесійны ўзровень сельскіх культработнікаў. Дае магчымасць падзяліцца вопытам і майстэрствам сярод калег, убачыць  з боку свае памылкі, зрабіць вывады. Глядачам жа заставалася атрымліваць асалоду ад багацця талентаў удзельнікаў,  якія ў гэтыя дні выступалі на сцэне. Падзівіцца і парадавацца было чаму!

Самадзейныя артысты ўсіх узростаў —  ад 3,5 год і старэйшыя за 80 год  змагаліся за права называцца лепшымі ў намінацыях: “Сатыра і гумар”, “Тэатральнае мастацтва”,”Выканаўцы беларускага твора”, “Рэжысура”, “Індывідуальныя выканаўцы”, “Дуэты”, “Вядучыя”, “Мастацкае чытанне”, “Аўтарскі твор”, “Вакальна-харавыя калектывы”, “Дзіцячыя ансамблі”, “Харэаграфічныя калектывы”. Многія з канкурсантаў ўжо добра запомніліся гледачам, бо штогод з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх мерапрыемстваў. Было немала тых, хто прымаў віншаванні з дэбютам і каму ўдалося прыемна здзівіць гледачоў і членаў прафесійнага журы. Так як у раёне найбольш развіты вакальнахаравы жанр, найбольшая колькасць выканаўцаў змагалася за перамогу пры дапамозе сваіх вакальных здольнасцяў. Аматары паэзіі прадставілі на суд журы і гледачоў свае паэтычныя творы. Аратарскім майстэрствам у ролі вядучых парадавалі самыя маладыя ўдзельнікі конкурсу. Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі па пытанням культуры, старшыня журы Людміла Іванаўна Куст падзяквала ўсім удзельнікам за намаганні, за любоў і імкненне да аднаго з самых прыгожых відаў мастацтва – песні. Затым пад бурныя апладысменты самым лепшым былі ўручаны дыпломы.

У першы дзень:

Намінацыя “Вакальныя ансамблі”:

1месца – народны вакальны ансамбль “Сяброўкі” (Сялецкаўскі СДК)

2 месца – народны вакальны ансамбль “Белая Дуброва” (Беладубраўскі СДК)

3 месца – ансамбль “Родныя напевы” (Новасаматэвіцкі КВЧ)

Намінацыя “Дзіцячы ансамбль”:

1 месца –  ансамбль “Вераснянка” (Беладубраўскі СДК)

2 месца – ансамбль “Калейдаскоп” (Новасаматэвіцкі КВЧ)

Намінацыя “Выканаўцы беларускага твора”:

1 месца – Алеся Шаройка (Новасаматэвіцкі КВЧ)

2 месца – Міхаіл Далілоў (Машаўскі СКБ)

3 месца – Святлана Лістраценка (Крапівенскі СДК)

Намінацыя “Сатыра і юмар”

1 месца – Смолькаўскі СКБ

Намінацыя “Режысура”:

1 месца – клуб аматараў тэатральнага мастацтва (Новасаматэвіцкі КВЧ)

Намінацыя “Аўтарскі твор”:

1 месца – Аляксандра Рыцікава (Каніцкі СКМ)

2 месца – Раіса Кабанцова (Машаўскі СКБ)

Намінацыя “Мастацкае чытанне”:

1 месца – Аляксандр Абраменка (Смолькавіцскі СДК)

Намінацыя “Вядучыя”:

1 месца – Дзмітрый Васялекін (Каніцкі СКМ)

2 месца – Крысціна Лабыка (Машаўскі СКБ)

Намінацыя “Індывідуальныя выканаўцы”:

1 месца – Людміла Чабатар (Каніцкі СКМ)

2 месца – Арына Прымакова (Баронькаўскі СДК)

3 месца – Дыана Палюшына (Беладубраўскі СДК)

Намінацыя “Дуэты”:

1 месца  — дуэт Ангеліна Емельянцава і Паліна Валодзькіна (Новасаматэвіцкі КВЧ)

У другі дзень:

Намінацыя “Вакальныя ансамблі”:

1месца – народная сямейна-родасная група “Радня” ( Муравільскі СДК)

2 месца – узорны вакальны ансамбль “Муравушка” (Муравільскі СДК)

3 месца – народны вакальны ансамбль “Весялуха” (Тупічанскі СДК)

Намінацыя “Выканаўцы беларускага твора”

1 месца – народны фальклорны ансамбль “Чабатуха” (Прусінскі СКБ)

2 месца – Людміла Ісаева (Дзямідавіцкі СДК)

3 месца – Надзея Вобарава (Пралетарскі СКБ)

Намінацыя “Сатыра і юмар”:

1 месца – Забычанскі СДК і Тупічанскі СДК

Намінацыя “Режысура”:

1 месца – Святлана Даськова (Пралетарскі СКБ)

Намінацыя “Аўтарскі твор”:

1 месца – Святлана Даськова (Пралетарскі СКБ)

Намінацыя “Вядучыя”:

1 месца – Соня Чукава (Муравільскі СДК)

Намінацыя “Індывідуальныя выканаўцы”:

1 месца – Карына Кавалёва (Тупічанскі СДК)

2 месца – Таццяна Зайко (Шарэйкаўскі СДК)

3 месца – Карына Салтанава (Шарэйкаўскі СДК)

Намінацыя “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” у першы дзень:

1 месца – Алеся Яленская (Шарэйкаўскі СДК)

2 месца – Кавалёў Ілля ( Тупічанскі СДК)

3 месца – Галубцова Наталля (Дзямідавіцкі СДК)

Намінацыя “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” у першы дзень:

1 месца – Цыганкова Аксана (Беладубраўскі СДК)

2 месца – Стас Мякенькі (Новасаматэвіцкі КВЧ)

3 месца – Гоманава Алена і Шабулеўская Таццяна (Крапівенскі СДК)

Изображение 4334 Изображение 4316 Изображение 4299 Изображение 4293 Изображение 4289 Изображение 4279 Изображение 4275 Изображение 4258 Изображение 4256 Изображение 4253 Изображение 4244 Изображение 4241 Изображение 4240 Изображение 4225 Изображение 4223

Наталля ДРОБЫШЕВА,    намеснік дырэктара  цэнтралізаванай клубнай сістэмы  Касцюковіцкага раёна.

 

Нет постов для отображения