Фестываль паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг” адбудзецца 22 мая

0
443

22 мая 2021 года ў горадзе Касцюковічы і вёсцы Бялынкавічы адбудзецца VІ рэгіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”.

Мэтамі мерапрыемства з’яўляюцца  духоўна-маральнае і эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення,  папулярызацыя традыцый мастацкай творчасці, інтарэса да мастацкага слова, развіццё творчага патэнцыяла, выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, пашырэнне творчых кантактаў і культурных сувязей.

У рамках фестываля ладзяцца конкурсы: паэзіі, аўтарскай песні,  літаратурных выстаў, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Свята таксама ўключае паэтычныя чытанні, вечарыну паэзіі і музыкі, марафон народнай творчасці з удзелам аматарскіх калектываў і выканаўцаў Магілёўскай вобласці, інтэрактыўную літаратурную пляцоўку, выступленне духавых аркестраў, вячэрнюю эстрадна-забаўляльную праграму “Мы адзінае цэлае!”. Будзе працаваць кніжны гандаль, атракцыёны, выставы-продажы вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва. Да ўдзелу запрошаны пісьменнікі-землякі,  сваякі знакамітых людзей Касцюкоўшчыны.

Фестываль “Пісьмянкоў луг” своеасаблівы брэнд Касцюковіцкага раёна. Гэта сапраўднае свята жывога роднага слова, напраўленае на захаванне традыцый нашага народа.

Нет постов для отображения