ФОТАФАКТ: Дэлегацыю з Касцюковіцкага раёну віталі на XXXII Дні беларускага пісьменства ў Лідзе

0
211

6 і 7 верасня ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці прайшоў XXXII Дзень беларускага пісьменства.

Шчыра віталі на Лідскай зямлі шматлікіх гасцей, сярод якіх была і дэлегацыя з Касцюковіцкага раёну пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Вячаслава Максачова. Касцюковічы ў наступным годзе стануць сталіцай XXXIII Дня беларускага пісьменства! Кульмінацыйным момантам свята стала перадача вымпела нашаму гораду, калі ў атмасферы ўзнёсласці і гонару сімвал літаратурнага форуму старшыня Лідскага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі перадаў старшыні Касцюковіцкага райвыканкама Вячаславу Максачову.

Фота Людмілы СМАЛЯКОВАЙ

Нет постов для отображения