
У першы дзень свята слова гледачы змаглі ўбачыць ваенна-гістарычную рэканструкцыю і канцэрт Вялікага тэатра Беларусі, наведаць Лідскі замак, адкрыццё новай кнігарні, палюбавацца новымі лаўкамі на бульвары Гедыміна, зробленымі рознымі прадпрыемствамі Лідскага раёна ў рамках конкурсу, і пазнаёміцца з экспазіцыямі розных выстаў.
Урачыстае адкрыццё XXXII Дня беларускага пісьменства адбылося ў 20.00 на галоўнай сцэне ля Палаца культуры. Перад ім ганаровыя госці і ўдзельнікі прэс-тура, у якім прыняла ўдзел вядучы фотакарэспандэнт “ГК” Людміла Смалякова, усклалі жывыя кветкі да Кургана неўміручасці.
Фота Людмілы СМАЛЯКОВОЙ

















