“Каб мова родная гучала…”

0
1086

Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы.

27 лютага на базе дашкольнай установы адукацыі “Яслі-сад №4 “Ручаёк” г. Касцюковічы” адбылося чарговае пасяджэнне школы ўпраўлення загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі, дырэктароў і намеснікаў дырэктароў вучэбна-педагагічных комплексаў, курыруючых пытанні дашкольнай адукацыі Касцюковіцкага раёна на тэму “Дейнасць устаноў дашкольнай адукацыі аб пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы”, з мэтай павышэння прафесійнай кампетэнцыі па пытаннях пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах дашкольнай адукацыі.гореленко

Педагагічны калектыў дашкольнай ўстановы адукацыі “Яслі-сад №4 “Ручаёк” г. Касцюковічы” прадставіў вопыт работы з панарамай эфектыўных метадаў і прыёмаў арганізыцыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове, з эфектыўнымі формамі работы з выхаванцамі і іх бацькамі па фарміраванню навыкаў зносін на беларускай мове.

Выкарыстанне разнастайных сродкаў далучэння дзяцей да беларускай мовы, культуры, народнай спадчыны, агульныя намаганні дзіцячага сада і сям’і даюць прыкметныя вынікі. Мы лічым, неабходна праводзіць работу з падрастаючым пакаленнем так, каб беларуская мова стала сапраўды роднай, а дзеці ведалі традыцыі і культуру свайго народу.

Кацярына СЕЛІЦКАЯ,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.

 

Нет постов для отображения