Как празднуют католики Рождество Христово в костеле Святой Троицы в Костюковичах

0
490

Аб тым, як святкуюць католікі Нараджэнне Хрыстова, што такое адвэнт і якія малітвы трэба чытаць напярэдадні Раства, расказаў пробашч Рыма-Каталіцкай парафіі Святой Тройцы ксёндз Андрэй Далянскi.

Как празднуют католики Рождество Христово в костеле Святой Троицы в Костюковичах

Сярод усіх хрысціянскіх святаў асобае месца займае Раство. Каталіцкая царква кожны год у адзін і той жа дзень – 25 снежня – святкуе Нараджэнне Хрыстова. Вялікае свята дабра і святла адзначаюць усе: і тыя, хто заўсёды прытрымліваецца хрысціянскіх канонаў, і тыя, хто ў касцёл прыходзіць ад выпадку да выпадку. На жаль, для некаторых сэнс Раства зводзіцца да нагоды арганізаваць застолле сярод сяброў і сваякоў.

Кожны з нас верыць у цуд і не страчвае надзею на лепшае ў жыцці. Але сапраўдны сэнс Раства ведаюць не ўсе.

Как празднуют католики Рождество Христово в костеле Святой Троицы в Костюковичах

Перад святкаваннем Раства ідзе Адвэнт, ці калядны пост, – гэта радаснае чаканне Хрыста. Перш за ўсё, у гэтыя чатыры тыдні да Раства, калі доўжыцца Адвэнт, кожны чалавек працуе над сабой: выпраўляе памылкі, праводзіць духоўную працу, наогул хтосьці можа адмовіцца ад ужывання алкаголю, тытуню, дрэнных слоў. Ён думае пра свае ўчынкі, за якія можа атрымаць божую кару, таму раскаіваецца ў грахах і рыхтуецца да споведзі. Вынік працы над сабой – пакаянне. У гэты час ёсць месца добрым справам. Дабрачыннасць – гэта тое, што дапамагае адкрыць душу насустрач Богу.

Напярэдадні Раства ў касцёле чытаюць фрагменты з Бібліі, якія распавядаюць пра Нараждэнне Езуса Хрыста. Дзевяць дзён перад Раством чытаецца малітва “Навэнна да дзецяткі Езуса”. Вернікі моляцца раніцай і ўвечары за мір на зямлі, блізкіх, шчасце і дабрабыт кожнага.

Как празднуют католики Рождество Христово в костеле Святой Троицы в Костюковичах

Абавязкова перад Божым Нараджэннем у касцёле рыхтуюцца да свята: праводзяць уборку, ставяць батлейку, прыбіраюць ёлку. Парафіяне актыўна працуюць перад святочнай імшою: кожны ведае, што яму трэба зрабіць. На Раство ў касцёл Святой Тройцы прыязджаюць католікі з Хоцімска, Клімавічэй, Краснаполля, Гродна.

У парафіі налічваецца больш за 150 католікаў. Рэгулярна ў касцёл ходзяць каля 40 вернікаў. Раз у тыдзень падчас імшы ксёндз Андрэй моліцца за ўсіх людзей, якія жывуць у нашай мясцовасці. Пасля святочнай імшы кожны з вернікаў бярэ ў руку аплатку, просіць прабачэння, адламліваючы пры гэтым адзін у аднаго па кавалачку хлеба і жадаючы шчасця, міра і  дабрабыту. А для дзяцей рыхтуецца салодкі стол.

Как празднуют католики Рождество Христово в костеле Святой Троицы в Костюковичах

Падчас Раства людзі спадзяюцца на лепшае ў жыцці, вераць у цуд. І вельмі важна сустрэць свята ў добрай цішыні, стаць чысцейшы і мацнейшы духам. Ксёндз Андрэй жадае ўсім вернікам любві, дабра, веры і здароўя, каб яны пазбавіліся ад сваіх турбот, каб радасць у іх ішла ад душы. Божай ласкі, міру на зямлі ўсім жыхарам Касцюковіцкага раёна.

Фото Людмилы Смоляковой

Нет постов для отображения