Каманда «Краязнаўцы» стала пераможцам гарадскога турніру, прысвечанага Дню роднай мовы

0
220

Каманда «Краязнаўцы» (раённая гімназія) стала пераможцам гарадскога турніру,
прысвечанага Дню роднай мовы.

21 лютага ў раённым Цэнтры культуры адбылося цікавае і вельмі карыснае
мерапрыемства – гарадскі конкурс юных знаўцаў беларускай мовы «Родная мова –
цудоўная мова». Чатыры каманды з усіх навучальных устаноў нашага горада спаборнічалі за тытул лепшай у шасці творчых конкурсах. Такіх як: «Знаемства» («Візітная картка»), «Інтэлектуальная азбука», «Добрыя словы», «Мовазнаўца», «Слоўны букет» і «Дамашняя работа». Гульцоў добра падтрымлівалі сябры, настаўнікі і бацькі.

Напрыклад, у конкурсе «Добрыя словы» кожнай камандзе трэба было за некалькі хвілін успомніць як мага больш слоў ветлівасці, прывітання, пажаданні. Безумоўна, толькі на беларускай мове. Калі здаецца, што гэта проста, паспрабуйце самі.
У конкурсе «Знаемства», на мой погляд, лепшыя візітныя карткі былі ў каманды «Хлеб-
соль» (СШ №1 г. Касцюковічы) – вельмі дынамічна і крэатыўна і ў каманды
«Краязнаўцы» (раённая гімназія) – цікавае патрыятычнае падарожжа па роднай краіне.

Каманда «Краязнаўцы» стала пераможцам гарадскога турніру, прысвечанага Дню роднай мовыА яшчэ на мерапрыемстве было шмат беларускіх песняў, вершаў і нават фільм «Гісторыя беларускай мовы». Па выніках турніру 1-е месца з 179 баламі атрымала каманда раённай гімназіі «Краязнаўцы», другое – у каманды «Беларусы» (СШ №4 г. Касцюковічы)- 178 балаў, трэцяе месца – у каманды «Моваведы» (СШ №2 г. Касцюковічы) – 177 балаў.

Намеснік дырэктара дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма
Касцюковіуцкага раёна» Вікторыя Клімук падзякавала ўсім камандам за цікавую гульню і ўручыла пераможцам падарункі.

Пераможцы турніра – каманда «Краязнаўцы» выступала ў наступным складзе:
Уладзіслава Герман, Дар’я Святлічная, Паліна Падабед, Паліна Шурлакова, Яраслаў
Шыцікаў, Дар’я Буянава (кіраўнік каманды – настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Наталля Моціна).

Нет постов для отображения