Капитаны хлебной нивы в Костюковичах-братья Сергей и Владимир «Колхоз «Прогресс»

0
351

Изображение 6413Успісе кандыдатаў у пераможцы абласнога спаборніцтва за дасягненні лепшых паказчыкаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур у 2014 годзе ў намінацыі “Экіпажы збожжаўборачных камбайнаў” — браты Сяргей і Уладзімір з КСВК «Калгас «Прагрэс».

Што датычыцца сямейнага экіпажу камбайнераў-братоў Дзюндзіных, кіраўніцтва СВК адзначае не
толькі іх высокую працаздольнасць, але і адказны падыход да ўборкі хлеба, жаданне падабраць усё да апошняга каласка.
Малодшы брат Сяргей адразу пасля школы прыйшоў у калгас, дзе працаваў слесарам, а потым і сам перасеў на трактар.
Уладзімір з трынаццаці гадоў працаваў кожнае лета на камбайне разам з бацькам памочнікам.
Для Уладзіміра ў гэтым сезоне быў дваццаць першы выхад у поле, а для Сяргея – пятнаццаты. І заўсёды браты знаходзяцца ў тройцы лідэраў. А два апошнія гады экіпаж братоў займае першае месца на ўборцы збожжа.
Вельмі вопытны і надзейны экіпаж! На новым камбайне “Палессе” браты працуюць ужо трэці сезон. По словах старшыні, сямейныя экіпажы сябе апраўдваюць. Бо гэта згуртаванасць і разуменне адзін аднаго з паўслова. А што можа быць важнейшым на хлебным полі?
Хлопцы пайшлі па слядах бацькі Сяргея Васільевіча: працуюць плячо да пляча. Ды яшчэ як спорна! Браты з пачатку ліпеня па верасень працавалі на палях у Відуйцах, Сілічах, Саматэвічах, Канічах і Пасекі. Як заўсёды, паспяховы пачатак, пакладзены на рапсавым полі, атрымаў свой працяг на хлебным і паслужыў залогам паспяховага заканчэння ўборкі. З 403,4 га яны намалацілі 102,9 тоны аўса, 54, 7 тоны пшаніцы, 18,2 тоны гароха, 191,4 тоны рапса, 243 тоны жыта, 454, 7 тоны трыцікале, 39,8 тоны ячменю, 5 тон злакавай сумесі. Увогуле ўраджайнасць склала 29,7 цэнтнераў з гектара. Камбайнер-перадавік Сяргей тры дні ўбіраў сорак гектараў грэчкі. А Уладзіміру пашчасціла ўпершыню пайсці ў адпачынак, калі яшчэ стаіць цёплае надвор’е. Але ён усё роўна наведваецца на мехдвор, дзе стаіць яго МТЗ-1221. На ім механізатару трэба будзе перавезці з поля кукурузу і сілас. А Сяргей, калі завершыць у калгасе жатву кукурузы, перасядзе на пагрузчык Амкадор.
Аб сваіх штодзённых поспехах хлопцы даведваліся ад бацькі, які сачыў у раённай газеце за высокімі паказчыкамі па намалоце. Бо ён і сам неаднойчы красаваўся на той самай Дошцы гонару. Не менш ганарыцца поспехамі сыноў і маці, якая некалі таксама працавала ў гэтым сяльгаскааператыве даяркай.
З такімі сялянамі, як працоўная дынастыя Дзюндзіных, “Прагрэс” сапраўды не будзе стаяць на месцы!

Ірына НЯКРЫЛАВА.

Нет постов для отображения