Касцюковічы — сталіца Дня беларускага пісьменства-2026

0
10

ХХХIII Дзень беларускага пісьменства адбудзецца 5 і 6 верасня на Магілёўшчыне.

Сярод галоўных тэм, якім будзе прысвечана свята:
— 85-я гадавіна пачатку Вялікай Айчыннай вайны;
— Год беларускай жанчыны;
— юбілеі класікаў беларускай літаратуры;
— пяцігодка якасці.

Жыхароў і гасцей свята чакае насычаная праграма культурных і дзелавых мерапрыемстваў.

Асаблівасцю гэтага года стануць:
— павільён рэдкай кнігі, у якім плануецца сабраць унікальныя выданні з усёй краіны (рэдкія старадрукі, факсіміле, мініяцюрныя кнігі і г.д.);
— «кабінет пісьменніка», дзе будуць прадстаўлены рукапісы, асабістыя рэчы, рэдкія фатаграфіі і архіўныя дакументы пісьменнікаў;
— тэматычная інтэрактыўная прэзентацыя «Ад берасцянай граматы — да сучасных рэалій», якая прадэманструе асноўныя гістарычныя вехі развіцця кнігадрукавання на Магілёўшчыне;
— унікальная экспазіцыя «Фестываль паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг».

Традыцыйна будзе арганізавана работа Фестывалю кнігі і прэсы, з прадстаўленнем лепшых узораў сучаснага беларускага кнігавыдання, літаратурнага і культурнага патэнцыялу ўсіх абласцей і Мінска.

Нет постов для отображения