Костюковчанин Виктор Менделев стал лауреатом второй премии II Минского международного Рождественского конкурса вокалистов (+ фото)

0
991

Виктор Менделев 3

У снежні  ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі адбыўся ІІ Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў. Ён сабраў 168 спевакоў з 18 краін (заявак увогуле было на сотню болей). У гэтым нялёгкім спаборніцтве ў тры туры, дзе два апошнія праходзілі ў зале тэатра, трэці патрабаваў выканання суцэльнай сцэны з оперы, наш зямляк Віктар Мендзелеў стаў лаўрэатам 2- прэміі. Яму уручана асаблівая узнагарода  — запрашэннем выступіць у Манрэалі (Канада). Дададзім, што ў фінал Мінскага Каляднага конкурсу патрапілі толькі 10 выканаўцаў.  Гран-пры цалкам справядліва атрымала Надзея Паўлава з Расіі, першую  прэмію — Міхаіл Малафій з Украіны (яны сталі ўладальнікамі прызоў глядацкіх сімпатый), трэцюю прюмію атрымала  яшчэ адна расіянка Алена Сціхіна.

Виктор Менделев 2

Віктар Мендзелеў нарадзіўся у кастрычніку 1988 года ў Касцюковічах. У 2009 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя Рымскага-Корсакава па спецыяльнасці “Харавое дырыжыраванне”.  У 2015 годзе скончыў  Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі як вакаліст.  З 2012 года — у  трупе Вялікага тэатра .  Ён з’яўляецца лаўрэатам прэмій:  ХІІ Традыцыйнага адкрытага конкурсу патрыятычнай песні  і  паэзіі “Радзіма мая дарагая” (2012), VIII Маскоўскага адкрытага конкурсу выканаўцаў рускага раманса “Рамансіяда-2013”,  ІІ адкрытага конкурсу імя Манюшкі “Убельская ластаўка” (2014).Виктор Менделев 1Менделев 2

Віншуем  з узнагародай! Жадаем новых творчых поспехаў!

На здымку: В. Мендзелеў.

Нет постов для отображения