Коллектив Костюковичского района принял участие в областном фестивале фольклорного искусства “Скарбніца Падняпроўя”

0
1500

У г.Магілёве адбыўся абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Скарбніца Падняпроўя”. У свяце, якое праходзіла на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы, прынялі ўдзел калектывы шасці раёнаў вобласці.IMG_1296

Касцюковіцкі раён быў прадстаўлены багата і разнастайна. Веснавымі песнямі і гульнёй-карагодам “Вясёлая Полька” сустракаў гасцей на вуліцы народны вакальны ансамбль “Сяброўкі” Сялецкаўскага сельскага Дома культуры і юныя ўдзельнікі клуба аматараў народнай творчасці “Пошук” Новасаматэвіцкага клуба вольнага часу.

У фае разгарнуліся выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, на якіх дэманстраваліся майстар-классы па саломапляценні, вышыўцы, роспісу пасхальных яік. Майстры ж Касцюковіцкага раёна вучылі гасцей рабіць прыхажосць з пахучай драўніны.

Вельмі пастараліся Касцюковіцкія гаспадыні, каб стол на выставе-дэгустацыі “ламіўся” ад традыцыйных пасхальных страў. Гатавалі ўсім раёнам. Кошыкі з рознакаляровымі яйкамі, кулічы ды птушкі, хрусты ды дранка, сала с малодзенькай цыбулькай, грыбочкі ды бліночкі… ад багацця “Касцюковіцкага гасцінца” разбегаліся вочы.2017-04-20-7801

Падсілкаваўшыся госці праходзілі ў канцэртную залу, дзе іх чакала цікавае тэатралізаванае прадстаўленне. Самыя старэйшыя ўдзельнікі свята аўтэнтычны фальклорны гурт вёскі Журбін і Жанна Садкова ўразілі гледачоў сваім выканаўчым майстэрствам і творчымі здольнасцямі. Веснавымі песнямі гукалі вясну ўзорны ансамбль народнай песні “Муравушка” і сямейна-родасная група “Радня” Муравільскага сельскага Дома культуры. Веснавыя святкаванні атрымаліся на славу. З нецярпеннем чакаем, калі ўжо эстафету пераймуць цёплыя карагоды летніх святаў.

Наталля ДРОБЫШАВА. 

Нет постов для отображения