«МАГІЛЁЎСКІ ПАЧАСТУНАК»

0
359

IMG_0243Так назвалі новы від прадукцыі хлебазавода, выпуск якой асвоілі на прадпрыемстве.

Нядаўна на хлебазаводзе набылі лінію нямецкай фірмы “Нагема”па вырабу вафельнай прадукцыі, якая здольна прыгатаваць 700 кілаграмаў салодкай прадукцыі ў змену.

Пуска-наладачныя работы праводзілі як спецыялісты хлебазавода, так і ААТ “Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”. Пробная партыя вафлі “Магілёўскі пачастунак” са смакам клубніц з смятанкай і з шакаладнай начынкай паступілі ўжо ў гандлёвую сетку нашага раёна. Пакупнікі засталіся задаволеныя новай прадукцыяй завода, аб чым сведчаць водгукі.

IMG_0239Абслугоўваюць новую печ па вытворчасці вафлі пяць работнікаў прадпрыемства, якія асвоілі тэхналогію прыгатавання новых кандытарскіх вырабаў.

На прадпрыемстве плануюць з мэтай паляпшэння фінансавага стану пашырыць асартымент прадукцыі і рынак збыту. І ў гандлёвую сетку не толькі нашага раёна, вобласці, а нават і ў іншыя рэгіёны рэспублікі паступяць вафельныя вырабы прадпрыемства. У перспектыве тут будуць вырабляць не толькі «Магілёўскія пачастункі», а і вафельныя торты і вафлі ў шакаладнай глазуры і інш.

Прыемнага апетыту!

Наталля КАВАЛЁВА.

 

Нет постов для отображения