Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі ў Муравільскай сярэдняй школе

0
304

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў дзяржаўнай установе адукацыі «Муравільская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна» адбылася літаратурна-музыкальная гасцёўня «Квітней, родная мова».

Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі ў Муравільскай сярэдняй школеПадчас мерапрыемства вядучыя пазнаёмілі прысутных з гісторыяй свята, звярнулі ўвагу на неабходнасць захавання беларускай мовы як нацыянальнага скарбу. Удзельнікі гасцёўні чыталі вершы, спявалі песні на роднай мове, адгадвалі загадкі-жарты. Мерапрыемства спрыяла выхаванню любві і павагі да роднай мовы, сваёй культуры, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.

Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі ў Муравільскай сярэдняй школе

Нет постов для отображения