На «Беларускую дыктоўку» запрашае МДУ імя А.А. Куляшова

0
679

Пісьменнікі і журналісты, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Магілёва 21 лютага напішуць «Беларускую дыктоўку» ў чытальнай зале МДУ імя А.А. Куляшова (вул. Касманаўтаў, 1). Яна пачнецца ў 11.30.

«Месцаў у нас хопіць усім жадаючым непасрэдна дакрануцца да прыгожага, мілагучнага беларускага слова, – патлумачыў адзін з арганізатараў акцыі, прарэктар ўніверсітэта па выхаваўчай рабоце, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Ясеў. – Таму мы запрашаем не толькі студэнтаў і выкладчыкаў, але і жыхароў горада. Будзем рады вітаць, усіх неабыякавых да айчыннай культуры, літаратуры людзей».

Чытаць дыктоўку будзе вядучая інфармацыйных праграм «Радыё Магілёў» Марына Касьянава. Яе голас – адна з візітовак радыёстанцыі. Паўдзельнічаць у акцыі плануюць член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Святлана Шутава, старшыня Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Казека.

«Беларуская дыктоўка» стане часткай Тыдня беларускай мовы, які праходзіць у Магілёўскай вобласці. Ён прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, што адзначаецца 21 лютага. 

Нет постов для отображения