В Костюковичском районе состоялся X юбилейный районный фестиваль народного творчества среди сельских учреждений культуры “Крыніца душы” (+ видео)

0
737

У першы дзень удзельнькаў фестывалю прымалі ў Муравільскім сельскім Доме культуры, на другі дзень на базе Крапівенскага сельскага Дома культуры. Калектывы мастацкай самадзейнасці дзесяці сельскіх устаноў культуры выйшлі на сцэну, каб падараваць гледачам асалоду ад багацця талентаў, што бліскалі ў гэты дзень ва ўсёй красе.IMG_0029

Самадзейныя атрысты змагаліся за права называцца лепшымі ў некалькіх намінацыях: “Сатыра і гумар”, “Тэатральнае мастацтва”, “Выканаўцы беларускага твора”, “Рэжысура”, “Індывідуальныя выканаўцы”, “Вядучыя”, “Вакальна-харавыя калектывы”, “Дзіцячыя ансамблі” і інш. Удзельнікі фестываля ўразілі гледачоў і членаў журы сваімі мастацкімі здольнасцямі і пачуццём гумару.

Намеснік начальніка па пытаннях культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, старшыня журы Людміла Іванаўна Куст падзяквала ўсім удзельнікам за намаганні, павіншавала са святамі Днём работнікаў культуры і надыходзячым Днём Маці, а затым пад бурныя апладысменты самым лепшым былі ўручаны заслужаныя дыпломы.

Наталля ДРОБЫШАВА, намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна. 

Нет постов для отображения