Упэўнены, што ніхто з тых, хто прыйшоў на раённы конкурс аўтарскай песні “На струнах сэрца” 27 сакавіка ў раённы Цэнтр культуры не застаўся разачараваным. Высокі ўзровень выканаўцаў, разнастайныя творы (песні, вершы), сапраўдная падтрымка глядачамі артыстаў. Усе адчувалася на адным дыханні. К таму ж амаль усё, што мы чулі і бачылі было створана нашымі артыстамі: сваё, роднае.
12 касцюкаўчан рознага ўзросту на працягу некалькіх гадзін змагаліся за перамогу у намінацыях: аўтар музыкі, слоў да песні, лепшы выканаўца песні і г.д. Жорстка, але справядліва удзельнікаў конкурсу судзіла кампетэнтнае журы на чале з начальнікам аддзела культуры райвыканкама Н. А. Тыманюком.
Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны падарункамі і дыпломамі. Гран-Пры, як лепшы выканаўца ўласнай песні, атрымаў (ужо не першы раз!) Віталь Анжанкоў. Вельмі спадабаліся слухачам песні ў выкананні Арцёма Парфененкі (1-е месца). Дуэт “Цуда-раніца” цудоўным чынам ператварыўся ў трыа, але якасць выканаўцаў не стала ніжэй.
Добрыя вершы чыталі Наталля Дзіроўская і Мікалай Асмалоўскі. Першае месца, як лепшаму выканаўцу дасталося і Артуру Міроненка. Таксама ў ліку прызёраў: А. Гоманаў і А. Аношанка.
Як таленавітыя аўтары слоў і музыкі былі узнагароджаны: Н. Азаранка, Н. Дробышава (1 месца ў намінацыі «аўтар слоў»), Д. Леаненка (1месца ў намінацыі «аўтар музыкі»), С. Тумаланава, Т. Мялешчанка (выканаўца), У. Капаеў.
Вельмі шкада, што у зале заставаліся сабодныя месцы. Мерапрыемства было цудоўным. Вялікі дзякуй яго арганізатарам!
P.S. Дарэчы, мерапрыемства было прысвечана памяці У. Высоцкага, які, як сказаў адзін з вядучых конкурсу, і пеў і жыў аднолькава: у поўнаю моц.
Ігар Кавалёў
Здымкі аўтара