Никто не забыт…

0
641

Расказвае Чурлаева Любоў Іванаўна:Скачков Изображение 6168
— Мы адшукваем любую інфармацыю пра свайго дзядзьку Скачкова Пятра Васільевіча, 1922 года нараджэння, ураджэнца Магілёўскай вобласці, Касцюковіцкага раёна, в. Прусіна. Да вайны ён скончыў сярэднюю школу ў Касцюковічах, марыў стаць лётчыкам. Але вайна перакрэсліла ўсе мары. Быў прызваны Касцюковіцкім РВК — і ў чэрвені 1941 года пайшоў ваяваць. У лістападзе 1942 года атрымаў раненне, лячыўся ў шпіталі ў горадзе Саратаве. Пасля выздараўлення быў накіраваны ў ваеннае вучылішча. У сакавіку 1943 года скончыў другое Кіеўскае вучылішча самаходнай артылерыі. У жніўні 1944 года прапаў без вестак.
Пісалі ў архіў г. Падольска. Прыйшоў адказ, што нумар вайсковай часці на 08.1944 года ўстанавіць не ўдалося. Без указання нумара вайсковай часці па апошняму лісту атрымаць далейшыя звесткі не з’яўляецца магчымым.
Я, распавядаючы гэтую гісторыю, заўсёды спадзяюся на тое, што свет цесны, і мне хто-небудзь дапаможа даведацца больш пра Пятра Васільевіча. Мабыць, адгукнуцца яго франтавыя сябры, іх родныя, або знойдуцца тыя, хто пазнае яго па фотаздымку. Зараней дзякую.P.S. Паважаныя чытачы!
Калі вы можаце расказаць аб сваіх сваяках, якія загінулі або прапалі без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны, звяртайцеся ва ўстанову «Рэдакцыя раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны». Будзем вельмі ўдзячныя за любую інфармацыю.

Яўгенія Савіцкая.
Фота Людмілы СМАЛЯКОВАЙ
і з асабістага архіва (Л. І. Чурлаевай).

Нет постов для отображения