Новыя творцы нараджаюцца ў Касцюковіцкім раёне

0
616

Ужо пяты год, як народная студыя аматарскай літаратурнай творчасці “Крынічка” цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І. Чыгрынава збірае на конкурс “Зямля пад белымі крыламі” чытальнікаў, аўтараў паэтычных твораў і аматараў паэзіі з горада Касцюковічы і Касцюковіцкага раёна. Пра гэта распавяла кіраўнік народнай студыі аматарскай літаратурнай творчасці “Крынічка” цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І. Чыгрынава Ірына Коршунава.

За гэты час конкурс стаў ужо традыцыйным мерапрыемствам з ліку тых, што кожны сакавік праходзяць у рамках святкавання Сусветнага дня паэзіі.

Аднак паэтычны конкурс – гэта не толькі пра паэзію і добрае мастацкае чытанне вершаў, але і пра змест таго, што мы кажам людзям з дапамогай паэтычнага слова. І таму кожны год да конкурсу мы прапануем новыя тэмы, каб звярнуць ўвагу ўдзельнікаў на хвалюючыя наша грамадства пытанні і праблемы, а таксама на важныя падзеі ў нашай краіне, або ў свеце.

Новыя творцы нараджаюцца ў Касцюковіцкім раёне

У гэтым годзе конкурс быў прысвечаны вельмі важнай для ўсіх даце – 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта столькі гадоў прайшло з той пары, як адгрымелi апошнія залпы гармат на беларускай зямлі.

У юбілейным пятым конкурсе, які прайшоў 30 сакавіка ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І. Чыгрынава, прынялі ўдзел 22 навучэнцы ўстаноў адукацыі і культуры раёна ва ўзросце ад 10 да 20 гадоў. З натхненнем чыталі канкурсанты вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя Радзіме і роднай мове, прагучала шмат вершаў савецкіх і сучасных паэтаў на тэму Вялікай Айчыннай вайны: аб мужнасці гераічных абаронцаў, стратах і ахвярах краіны, подзвігах і перамогах народа. Прадэманстравалі свае ўменні і пачынаючыя аўтары.

Па выніках конкурсу лепшымі чытальнікамі ва ўзроставай катэгорыі 10-13 гадоў сталі: Рубан Дар’я – 1-е месца, Куранёва Мілана – 2-е месца, Юрачкіна Вераніка – 3-е месца; ва ўзроставай катэгорыі 14-16 гадоў: Шаршнёва Дар’я– 1-е месца, Сарамуд Аляксандра – 2-е месца, Азарава Аліса – 3-е месца; ва ўзроставай катэгорыі 17-20 гадоў: Аўтухоў Дзмітрый – 1-е месца, Мічуранка Наталля – 2-е месца.

Новыя творцы нараджаюцца ў Касцюковіцкім раёне

Дзве ўдзельніцы конкурсу Падзянкова Аляксандра і Мядзведзева Анастасія, якія выступалі з творамі ўласнага сачынення, атрымалі дыпломы 1 і 2 ступені. Усе пераможцы атрымалі каштоўныя падарункі ад першага сакратара Касцюковіцкага райкама БРСМ Андрэйчанка Елізаветы.

Падчас мерапрыемства прагучала гістарычная даведка пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны, час акупацыі рэспублікі, вайсковую аперацыю “Багратыён” па вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гістарычную даведку суправаджала мультымедыйная прэзентацыя з архіўнымі фота і відэа дакументамі. У прысутных на конкурсе ўдзельнікаў, педагогаў і госцей выклікала цікаўнасць пазаконкурснае выступленне Аляксандра Абраменкі з урыўкам з рамана Барыса Васільева “А зоры тут ціхія”.

Новыя творцы нараджаюцца ў Касцюковіцкім раёне

На цэрымоніі ўзнагароджання пераможцаў старшыня журы конкурса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтка Наталля Азаранка дала высокую ацэнку выступленням удзельнікаў, выказала асцярожную надзею на тое, што мы, магчыма, сталі сведкамі нараджэння новых творцаў і прачытала свой новы верш, прысвечаны паэтычнаму конурсу “Зямля пад белымі крыламі”.

Прыемнай і запамінальнай стала гэта сустрэча са знаёмымі і любімымі вершамі, з чароўнай роднай мовай, прыгожым паэтычным словам.

Новыя творцы нараджаюцца ў Касцюковіцкім раёне

Нет постов для отображения