Показ дизайнерской одежды «Роднае-моднае» прошел в рамках фестиваля «Вытокi» в Костюковичах

0
253

Асноўная задача гэтага праекта – папулярызаваць беларускую моду, расказаць пра нашых беларускіх дызайнераў, айчынныя брэнды. На модным паказе былі прадэманстраваны калекцыі беларускіх прадпрыемстваў, дызайнераў і прадпрымальнікаў.

Калекцыю школьнай формы ад “Славянкі” прадставіла мадэльнае агенцтва “Джой Кідс” з горада Гомеля. Яна адпавядае нормам дзелавога адзення, дысцыплінуе, настройвае на працу. Прадпрыемства прадставіла адзенне для школьнікаў, выкананае з сучасных касцюмных тканін. Мадэлі школьнага адзення ад “Славянкі” зроблены для дзяцей з любоўю.

Таксама была прадстаўлена калекцыя Антона Ярошчыка пад назвай “Жнівень”, у якой вырабы выкананы з ільну. Адным словам, “Жнівень” – калекцыя пра прыгажосць і каханне.

Калекцыю Тамары Гарадавец “Бай Куцюр” прадставілі мадэлі цэнтра актыўнага даўгалецця, студыя «Real Age». Гэта калекцыя пра беларусаў і прыгажосць беларускай прыроды. Натуральныя тканіны, фрагменты народнага крою і сучасныя сілуэты – усё гэта беларускі лён з ручнымі роспісамі.

Наступную калекцыю прадставіў Аршанскі льнокамбінат, дызайнер Мікіта Захарчук. Гэта мужчынская калекцыя моладзевага адзення з ільняных тканяў. Яна для мэтанакіраваных, дзёрскіх і гатовых заявіць пра сябе хлопцаў.

У серыі дзіцячай моды калекцыю прадставіла дызайнер Наталля Давід. Моднае адзенне было прадстаўлена мадэльным агенцтвам “Джой Кідс” з горада Гомеля.

“8 Марта” – адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці краіны. Калектыў прадпрыемства стварыў калекцыю “Беларусь”, улічваючы сучасныя тэндэнцыі і захоўваючы традыцыйныя вытокі ў новым бачанні. Спартыўна, практычна, сучасна і пра Беларусь.

Напрыканцы прэзентацыі калекцый адзежы «Роднае-моднае» былі адзначаны памятнымі дыпломамі ўсе ўдзельнікі паказу.

 

Фото Людмилы Смоляковой

Нет постов для отображения