Дапаможам выйсці ў свет збору твораў Івана Чыгрынава.
Дачка народнага пісьменніка Беларусі, Ганаровага грамадзяніна горада Касцюковічы Івана Гаўрылавіча Чыгрынава звяртаецца да землякоў з надзеяй, што шмат людзей Касцюкоўшчыны шануюць культуру роднага краю i ўсёй Беларусі i акажуць матэрыяльную дапамогу ў выданні збора твораў Івана Чыгрынава:
«21 снежня 2024 года споўніцца дзевяноста год з дня нараджэння Івана Гаўрылавіча. Мы, яго сям’я, жонка i дзве дачкі, мусім да гэтай даты выдаць у выдавецтве “Тэхналогія” збор твораў бацькі ў пяці тамах, у які ўвойдуць усе яго творы. Шмат якія п’есы будуць выдавацца ўпершыню.
Мы звяртаемся да вас з надзеяй, што шмат людзей Касцюкоўшчыны шануюць культуру роднага краю i ўсёй Беларусі i акажуць матэрыяльную дапамогу ў выданні збора твораў Івана Чыгрынава.
У такім выпадку мы з задавальненнем надрукуем на тытульным лісце першага тома, што выданне ажыццяўляецца пры фінансавай падтрымцы прадпрыемств i грамадзян Касцюковіцкага раёна.
Дасылаю першы аркуш дамовы з выдавецтвам на выданне 1-га тома, на якім пазначаны яго рэквізіты, на выпадак вашай падтрымцы.
Зычым вам yciм поспехаў i моцнага здароўя!»
ВЫКАНАЎЦА
НВК «Тэхналогія»
Адрас: 220007, г. Мінск, вул. Ляўкова, 19-2Н
р/рахунак: BY42 АКВВ 3012 5240 0180 1000 0000
у ЦБП № 527 ААТ “ААБ “Беларусбанк”
у г. Мінску, код AKBBBY2X
Тэл. факс: +375 17 243-19-40
УНН 100008965 АКПА 05420770
e-mail: technalohija@gmail.com