Працягваецца прыём заявак на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе ”Нацыянальная літаратурная прэмія“

0
45

Штогод у мэтах падтрымкi развiцця беларускай мастацкай лiтаратуры i творчасцi пiсьменнiкаў Рэспублiкi Беларусь, стымулявання стварэння iмi новых высокамастацкiх твораў у галiне паэзii, прозы, драматургii, публiцыстыкi, лiтаратурнай крытыкi i лiтаратуразнаўства для дарослых, дзяцей i юнацтва, папулярызацыi кнiгi i чытання ў грамадстве праводзіцца конкурс ”Нацыянальная літаратурная прэмія“. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Мiнiстэрства iнфармацыi, Мiнiстэрства культуры, Мiнiстэрства адукацыi i грамадскае аб’яднанне ”Саюз пiсьменнiкаў Беларусi“.

Конкурс праводзiцца па наступных намiнацыях:
”Лепшы твор (зборнiк твораў) паэзii“;
”Лепшы твор прозы“;
”Лепшы твор драматургii“;
”Лепшы твор публiцыстыкi“;
”Лепшы дэбют“ (першая публiкацыя цi выданне аўтара ў жанрах паэзii, прозы, публiцыстыкi);
”Лепшы твор для дзяцей i юнацтва“;
”Лепшы твор лiтаратурнай крытыкi i лiтаратуразнаўства“

Заяўкi на ўдзел у конкурсе прымаюцца Мiнiстэрствам iнфармацыi да 1 красавіка года, у якiм праводзiцца конкурс, ад фiзiчных асоб – аўтараў твораў або iх афiцыйных прадстаўнiкоў, а таксама ад творчых саюзаў, выдавецкiх арганiзацый, рэдакцый СМI, арганiзацый культуры, устаноў адукацыi i навуковых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне мастацкай лiтаратуры i лiтаратуразнаўства.

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу праводзiцца ва ўрачыстай абстаноўцы ў час святкавання Дня беларускага пiсьменства.

Падрабязней пра ўмовы ўдзелу чытайце па спасылцы.

Нет постов для отображения