Районный праздник тружеников села состоялся в субботу в агрогородке Новые Самотевичи Костюковичского района (+ фото)

0
854

Вынікі напруджанай і самаадданай працы ў час земляробчых работ падведзены. Вызначаны і пераможцы раённага спаборніцтва, тыя, хто не шкадаваў сіл і часу ў шчырым імкненні сабраць каштоўны ўраджай. Менавіта ў гонар гэтых людзей ладзіцца свята “Дажынкі”, менавіта іх ушаноўваюць за працавітасць і вялікія дасягненні ў сельскагаспадарчай дзейнасці.
Раённае свята пачалося з ускладання кветак да помніку воінам, загінуўшым ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Потым удзельнікі мерапрыемства прайшлі ў святочным шэсці па цэнтральнай вуліцы аграгарадка Новыя Саматэвічы.
Адкрыў свята працаўнікоў вёскі старшыня раённага выканаўчага камітэта Дз. В. Малашанка. Ён вітаў удзельнікаў мерапрыемства і ганаровых гасцей, паведаміў аб дасягненнях працаўнікоў сельскай гаспадаркі Касцюковіцкага раёна і павіншаваў усіх з нагоды свята.
Права падняць Дзяржаўны Флаг Рэспублікі Беларусь было прадстаўлена старэйшаму камбайнеру збожжаўборачнага камбайна сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Машавое” У. А. Чарнякову.
Духмяны і залацісты каравай – гэта галоўны сімвал завяршэння самай важнай сельскагаспадарчай кампаніі. Яго – каравай з новага ўраджаю 2015 года – уручылі старшыні райвыканкама Дзмітрыю Віктаравічу Малашанку. Хлеб ды соль з новага ўраджаю таксама атрымалі госці свята і кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый.
Ганаровыя госці мерапрыемства І. В. Мажароўскі, першы намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтву Магілёўскага аблвыканкама і В. В. Булановіч, старшыня Магілёўскага гарадскога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, павіншавалі працаўнікоў вёскі з поспехамі ў складанай, але такой пачэснай працы. Да віншаванняў далучыліся і іншыя запрошаныя.

А далей адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Ітак, па выніках раённага спаборніцтва за дасягненні лепшых показчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур пераможцам жніва-2015 сярод экіпажаў збожжаўборачных экіпажаў прызнаны Уладзімір Анатольевіч ЧАРНЯКОЎ, старшы камбайнер СВК “Машавое”. Пераможцу ўручаны Дыплом I ступені і грашовая прэмія.
Дыплом 2-й ступені і грашовая прэмія ўручаны Мікалаю Пятровічу ЛЕБЕДЗЕВУ, старшаму камбайнеру СВК “Машавое”.
Дыплом 3-й ступені і грашовая прэмія ўручаны Уладзіміру Анатольевічу ФЕДАСЕНКУ, старшаму камбайнеру СВК “Машавое”.
Пераможцамі жніва-2015 сярод маладзёжных экіпажаў прызнаны маладзёжны сямейны экіпаж у складзе старшага камбайнера Аляксандра Сяргеевіча і камбайнера Сяргея Сяргеевіча ЕМЯЛЬЯНЦАВЫХ з СВК “Дуброва”.
Пераможцам сярод вадзіцеляў сельскагаспадарчых транспартных сродкаў прызнаны Мікалай Уладзіміравіч ПЯЛЕНКА, вадзіцель СВК “Машавое”, яму ўручылі Дыплом 1-й ступені і грашовую прэмію. На другім і трэцім месцах суадносна – Аляксандр Міхайлавіч КАРАЛЁЎ, вадзіцель СВК “Дуброва”, і Леанід Леанідавіч ЦЕРАХАЎ, вадзіцель СВК “Машавое”.
Сярод маладых вадзіцеляў сельскагаспадарчых транспартных сродкаў пераможцам стаў Дзмітрый Пятровіч РЫБАЛКА, вадзіцель філіяла №1 “Цэмагра” ААТ “Беларускі цэментны завод”.
Пераможцам жніва-2015 сярод звёнаў аператараў збожжасушыльнай устаноўкі стала звяно ў складзе Аляксея Яўгенавіча ЧАРНЫШОВА і Юрыя Міхайлавіча СТАНЧАНКІ з СВК “Калгас “Парыжская камуна”.
На другім месцы звяно аператараў з СВК “Калгас “Прагрэс” у складзе Аляксандра Аляксандравіча ШУНЬКІНА, Мікалая Міхайлавіча ЗІМАРОВА, Дзмітрыя Сяргеевіча ЯЛЕНСКАГА.
На трэцім – звяно аператараў з СВК “Машавое”: Мікалай Фёдаравіч ДАНІЛОЎ, Сяргей Уладзіміравіч КАЗАКОЎ і Уладзімір Мікалаевіч ФІРСАЎ.
Пераможцам жніва сярод галоўных аграномаў прызнаны Мікалай Іванавіч САУЛАЎ, галоўны аграном СВК “Калгас “Прагрэс”. На другім месцы – Алена Сяргееўна КІРЫЕНКА, СВК “Калгас “Парыжская каммуна”. На трэцім – Віктар Васільевіч ШАСЦЯРНЁЎ, філіял №1 “Цэмагра”.
Пераможцамі жатвы-2015 сярод галоўных інжэнераў сталі: першае месца – Андрэй Міхайлавіч КРАЎЧАНКА, СВК “Сялецкае”; другое – Юрый Віктаравіч РАМАНЕНКА, СВК “Калгас “Парыжская камуна”; трэцяе – Алег Сяргеевіч БЕРАСНЕЎ, філіял №1 “Цэмагра”.

Пераможцам па вытворчасці збожжавых і зернебабовых раслін сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый прызнаны СВК “Машавое” (старшыня Л. М. ПРАТАСАВА). Калектыву СВК уручаны Дыплом 1 ступені і грашовая прэмія ў памеры 400 базавых велічынь.
Дыплом 2-й ступені і грашовая прэмія ў памеры 300 базавых велічынь уручаны СВК “Калгас “Парыжская камуна” (старшыня А. А. ЧАРКАСАЎ).
Дыплом 3-й ступені і грашовая прэмія ў памеры 200 базавых велічынь уручаны філіялу №1 “Цэмагра” (дырэктар С. Л. ЧУБКОЎ).
Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджаны Уладзімір Віктаравіч ШЧАРБАКОЎ, трактарыст-машыніст СВК “Калгас “Парыжская камуна”.
Грашовымі прэміямі Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджаны Уладзімір Барысавіч ЖУРАЎЛЁЎ, вадзіцель СВК “Дзямідавіцкі”, Віталій Уладзіміравіч УШАКОЎ, вадзіцель СВК “Калгас “Прагрэс”.
Ганаровай граматай Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджаны:
Аляксандр Аляксандравіч ЧАРКАСАЎ, старшыня праўлення КСВК “Калгас “Парыжская камуна”;
Віктар Васільевіч ШАСЦЯРНЁЎ, галоўны аграном філіяла №1 “Цэмагра”;
Сяргей Аляксандравіч ГРАКАЎ, вадзіцель СВК “Калгас “Парыжская камуна”;
Мікалай Пятровіч ЛЕБЕДЗЕЎ, трактарыст-машыніст СВК “Машавое”;
Віталь Васільевіч НОВІКАЎ, машыніст бульдозера філіяла №1 “Цэмагра”.
Прывітальны адрас ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Т. П. Кананчук агучыла памочнік дэпутата, старшыня раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Р. М. Саўчанка. Каштоўны падарунак ад Т. П. Кананчук уручаны Н. В. АРЛОВАЙ, памочніку камбайнера сямейнага экіпажу збожжаўборачнага камбайна СВК “Дуброва”.
Ганаровую грамату і грашовую прэмію Савета Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў узнагароджаны экіпаж збожжаўборачнага камбайна ў складзе Івана Іванавіча РАЗДЗЁРЫНА і Уладзіміра Пятровіча БОНДАРАВА, СВК “Калгас “Прагрэс”.
Дыпломам і грашовай прэміяй Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны вадзіцель СВК “Дзямідавіцкі” Васіль Іванавіч ПАТАПЕНКА і трактарыст СВК “Дуброва” Іван Сяргеевіч ГАЎРЫЛЕНКА.
Далей кіраўнікі сельскіх вытворчых кааператываў узнагароджвалі сваіх працаўнікоў, якія прадэманстравалі прафесіяналізм і асабістае ўкладанне ва ўборку ўраджая-2015 года, а таксама тых, хто дапамагаў у час жніва.

Святочная канцэртная праграма прадоўжыла мерапрыемства. На сцэне выступілі нашы таленавітыя калектывы з Муравільскага, Тупічынскага, Сялецкаўскага, Беладубраўскага СДК, фальклорны ансамбль з вёскі Журбін, народны ансамбль народных інструментаў ”Касцюковіцкія музыкі”, народны ансамбль народнай песні “Калініца” і іншыя.
Немарна правесці свой свабодны час было дзе ўсім жадаючым адпачыць на раённым свяце. Чаго тут толькі не было!
Сельскагаспадарчыя сядзібы, абсталяваныя сельскімі Саветамі раёна, прыцягвалі кожная сваім каларытам: “Рыбная”, “Бульбяная”, “Гарбузовая”, “Жытнёвая”, “Кукурузная”, “Жывёлагадоўчая”, “Садавіны і гародніны”.
Можна было вырашыць і пытанне харчовай бяспекі: на ярмарцы-продажы сельскагаспадарчай прадукцыі былі прадстаўлены ўсе віды гародніны: купляй, што душы да спадобы.
А на тэматычных пляцоўках “Каравайная”, “Чайна-блінная”, “Шашлычная”, “Бульбяная”, “Свята мёду” жадаючыя мелі магчымасць паспрабаваць прысмакі, прагатаваныя майстрамі кулінарыі, і падсілкавацца смачнымі стравамі.
Аматарам прыгожага была прадстаўлена выстаўка-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладного мастацтва. Зробленыя рукамі нашых таленавітых касцюкаўчан самабытныя работы не проста прыцягвалі да сябе, яны здзіўлялі сваім хараством і дзіўнай энергетыкай аўтараў, што стваралі іх.
Было дзе павесяліцца і малым. Акрамя спартыўных спаборніцтваў, гульняў і конкурсаў, дзетвара знаходзіла выплеск сваёй энергіі на батутах і надзьмутых горках.IMG_7750 Изображение 3148 Изображение 3092 Изображение 3090 IMG_8316 IMG_8314 IMG_8313 IMG_8302 IMG_8299 IMG_8292 IMG_8289 IMG_8272 IMG_8264 IMG_8229 IMG_8223 IMG_8213 IMG_8203 IMG_8159 IMG_8127 IMG_8068 IMG_8055 IMG_8052 IMG_8049 IMG_8047 IMG_8024 IMG_8010 IMG_8001 IMG_7982 IMG_7979 IMG_7958 IMG_7953 IMG_7942 IMG_7933 IMG_7926 IMG_7919 IMG_7916 IMG_7913 IMG_7902 IMG_7890 IMG_7883 IMG_7875 IMG_7868 IMG_7863 IMG_7853 IMG_7837 IMG_7796 IMG_7794 IMG_7770 IMG_7765 IMG_7759 IMG_7758 IMG_7753 IMG_7751А аматары сямейных спаборніцтваў дзівіліся на ўдзельнікаў раённага конкурса “Уладар сяла”.
У конкурснай праграме прымалі ўдзел наступныя сем’і: Запруціных (Бялынкавіцкі сельскі Савет), Шаршнёвых (Дзямідавіцкі сельскі Савет), Асіпенка (Баронькаўскі сельскі Савет), Шунькіных (Забычанскі сельскі Савет), Івановых (Беладубраўскі сельскі Савет), Кавалёвых (Пралетарскі сельскі Савет).
Разам з дзеткамі, з малымі і вялікімі, сямейныя пары з вялікай ахвотай і асалодай удзельнічалі на кожным з конкурсных этапаў. Падчас знаёмства ў конкурсе “Вітаем па-беларуску” сем’і з задавальненнем размаўлялі на роднай мове, спявалі песні і дэманстравалі сваё тэатральнае майстэрства. Асабліва прыйшлося пастарацца ўдзельнікам у творчым конкурсе: варта было не проста праспяваць, а ўразіць і запомніцца сваёй унікальнасцю.
Захапляльнымі былі этапы, калі мужыкі і жонкі запрагалі і распрагалі каня, а таксама пілавалі дровы. Тут не толькі хуткасць дапамагала, але і ўменне адчуваць адзін другога, працаваць, як кажуць, ва ўнісон. Ды ці праблема гэта, калі вясковыя жыхары, няхай сабе маладыя, робяць тую справу кожны дзень на свёй гаспадарцы?!
А яшчэ падчас конкурсу сем’і дэманстравалі свае дасягненні і прапанавалі пачаставаць стравы, прыгатаваныя да такого асобага выпадку.
Цікава было назіраць за спаборніцтвам, якое працягвалася, нягледзячы нават на дождж. Аднак і ён не сапсаваў нікому настрою. А пераможцы раённага конкурсу “Гаспадар сяла” вызначыліся наперакор мокраму надвор’ю. Імі стала сям’я Шаршнёвых з Дзямідавіцкага сельскага Савета. Астатнім удзельнікам таксама выпала быць адзначанымі. Усе сем’і атрымалі падарункі ад грамадскага рэспубліканскага аб’яднання “Беларускі фонд Міра”, БРСМ, прафсаюза АПК, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Изображение 3265 Изображение 3263 Изображение 3260 Изображение 3252 Изображение 3250 Изображение 3245 Изображение 3244 Изображение 3229 Изображение 3226 Изображение 3196 Изображение 3174

Нет постов для отображения