«РОСКВІТ» ТАЛЕНТАЎ НА «ПІСЬМЯНКОВЫМ ЛУЗЕ»

0
1423

Изображение 2704Гэты год багаты на юбілеі. Не так даўно Касцюкоўшчына сустракала гасцей і ўдзельнікаў вечарыны “Паслаў мне лёс блакітную раку”, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, славутага земляка Аркадзя Куляшова. У хуткім часе, адбудзецца вечарына-прысвячэнне «3 любоўю да роднага краю» да юбілею народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава.

Изображение 2349 Изображение 2355 Изображение 2370 Изображение 2375А вось па традыцыі у маі на “Пісьмянкоў лузе”, дзе бруіцца крыніца паэтычнага слова, трэці год запар мы назіраем за прыгожай з’явай – адбываецца “росквіт” талентаў. “Пісьмянкоў луг” — гэта свята, на якое збіраюцца як прафесійныя літаратары і музыканты, так і ўсе, каму цікавая жывая беларуская культура.

Гэта унікальная падзея ў культурным жыцці Касцюковіцкага краю, якая зберагае народны дух і сапраўдную любоў да паэзіі.

Изображение 2384Першы дзень абласнога свята паэзіі і аўтарскай песні праходзіў пад назвай “Пісьмянкоўскія чытанні” ў весцы Бялынкавічы – на радзіме паэта. Іменна тут нараджаліся задумы лепшых паэтычных твораў А. Пісьмянкова. Іменна сюды прыязжаюць прыхільнікі Алеся, а таксама знаёмыя і сябры ушанаваць яго памяць.

Изображение 2404Изображение 2406Изображение 2415У гэтым годзе на свяце сабраліся паэты, ганаровыя госці з розных куткоў: Саверчанка Іван Васільевіч — доктар філалагічных навук, прафесар, вядучы супрацоўнік Інстытута Літаратуры ямя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі наш зямляк, Левановіч Леанід Кірэевіч — член Саюза пісьменнікаў Беларусі пісьменнік-зямляк, Ганаровы грамадзянін горада Касцюковічы, Шырко Васіль Аляксандравіч — галоўны рэдактар часопіса «Белая вежа», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, Ягоўдзік Уладзімір Іванавіч – пісьменнік, Зэкаў Анатоль Мікалаевіч — пісьменнік, паэт, Пісьмянкоў Максім – сын паэта-земляка алеся Пісьмянкова, Бурдзялёў Уладзімір Аляксеевіч — сын паэта-земляка Аляксея Русецкага, Клімуць Яраслаў Іванавіч — дацэнт кафедры агульнага англійскага і славянскага мовазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова, Еўмянькоў Віталь Іванавіч — кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры журналістыкі Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя Аркадзя Куляшова, Нежавец Аляксей Аляксандравіч — бард, музыкант, кіраўнік клуба аўтарскай песні паэзіі г. Мінска.

Изображение 2446Іван Саверчанка добра ведаў Алеся Пісьмянкова, бо вучыўся з ім у Бялынкавіцкай школе. Як заўважыў выступаючы, у гэтай школе заўсёды закладваліся добрыя філалагічныя традыцыі, павага да мастацкага слова, высокая чалавечая культура. На радзіме паэта унікальная аура стварае адчуванне святой спрадвечнасці пісьмянкоўскай паэзіі і дазваляе далучыцца унікальному паэтычнаму духу, якім напоўнены кожны куток гэтых маляўнічых месцаў, кожная лукавіна чароунай ракі Бесядзь.

Изображение 2489На памяць аб сабе Іван Васільевіч перадаў Бялынкавіцкаму УПК дапаможнікі, аўтарам якіх з’яўляецца.

ІРЫНА НЯКРЫЛАВА.

ФОТА ЛЮДМІЛЫ СМАЛЯКОВАЙ.
Изображение 2575Изображение 2602

Изображение 2626 Изображение 2645 Изображение 2651 Изображение 2654 Изображение 2702 Изображение 2718 Изображение 2751 Изображение 2806 Изображение 2869

Нет постов для отображения