Как прошел «Письменков луг» в Костюковичах: Смотрите в видеосюжете Людмилы Смоляковой

0
872

20 мая 2017 г. у г. Касцюковічы прайшоў  IV рэгіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”.

З ранку і да позняга вечара Касцюковіцкая зямля дыхала цудоўнай музыкай, паэзіяй і песняй. Шматлікіх гасцей і ўдзельнікаў фестываля чакала багатая праграма мерапрыемстваў. Пасля ўрачыстага адкрыцця, якое адбылося на сцэне летняга амфітэатра, пачалі працаваць адразу сем тэматычных пляцовак.

Творчая дэлегацыя, у склад якой увайшлі ганаровыя госці фестываля, беларускія паэты і пісьменнікі, адправілася на гісторыка-культурны аб’ект “Пісьмянкоў луг”, дзе прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Будзем, людзі, шчаслівыя ўсе» , прысвечаная 60-годдзю са дня нараджэння паэта-земляка Алеся Пісьмянкова с цырымоніяй ускладання кветак да памятнага знаку.

Адразу пасля адкрыцця на галоўнай сцэне пачалася святочная канцэнтная праграма  «Галасы Прыдняпроўя» з удзелам фальклорных калектываў Краснапольскага, Крычаўскага, Слаўгарадскага, Хоцімскага, Чэрыкаўскага, Горацкага, Касцюковіцкага раёнаў Магілеўскай вобласці, калектыва мастацкай самадзейнасці с Гомельскага раёна і аўтэнтычнага гурта з Гардзееўскага раёна Бранскай вобласці РФ.

Для аматараў тэатральнага мастацтва на працягу пяці гадзін у гарадскім скверы працавала тэтральная пляцоўка пад назвай «У далонях маёй Беларусі», дзе сваё майстэрства прадэманстравалі ўдзельнікі лепшых аматарскіх тэатральных калектываў Магілеўскай вобласці. Увазе гледачоў былі прапанаваныя спектаклі па п’есах знакамітых беларускіх аўтараў, аўтарскія пастаноўкі, жартоўныя інсцэніроўкі і г.д. Тут жа непадалёк разгарнуліся конкурсныя найцікавыя бібліятэчныя выставы-прэзентацыі «Літаратурнае падарожжа па старонках пісьменства роднага краю». Работнікі бібліятэк знаёмілі гледачоў з творчасцю пісьменнікаў і паэтаў свайго рэгіёна, з творчым падыходам прэзентавалі багатую беларускую літаратурную спадчыну.

Удзельнікі конкурсаў дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва таксама ўразілі гасцей свята сваім майстэрствам. На багатых выставах пад агульнай назвай «Краявіды народнай творчасці» праводзіліся майстар-класы па саломапляценню, разьбе па дрэве, выяўленчаму мастацтву, вырабу гліняных свістулек і інш.

Гэтым часам у зале раённага Цэнтру культуры адбывалася адно з галоўных дзеянняў фестываля – конкурс аўтарскай песні «На струнах сэрца». Свае лепшыя музычныя творы канкурсанты прадставілі на суд прафесійнага журы пад узначальваннем Хмялькова Алега Фёдаравіча, дырэктара УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”, члена Рэспубліканскага Грамадскага Савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, старшыні Рэспубліканскага Савета па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

У памяшканні дзіцячай школы мастацтваў на паэтычных чытаннях “У родным слове цэлы свет» сабраліся майстры і аматары паэтычнага слова: паэты і пісьменнікі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэты з рэгіёнаў Магілёўскай вобласці, Гомеля і пасёлка Ершыцы Смаленскай вобласці РФ, удзельнікі і дыпламанты конкурса паэзіі, што праходзіў у рамках фестываля.

На ўрачыстым закрыцці фестываля, вечарыне паэзіі і музыкі «Масты творчасці над Бесяддзю» адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў паэзіі, аўтарскай песні,  дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, бібліятэчных выстаў-прэзентацый.  Ганаровыя госці свята шчыра віншавалі прысутных са знакавай падзеяй у культурным жыцці вобласці, выказвалі сваё захапленне і ўраджанне ад пабачанага на сапраўдным свяце музыкі і песні, загадвалі аб будучых сустрэчах. Шчаслівыя ўладальнікі Дыпломаў пераможцаў праспявалі на “біс” свае песні, маладыя паэты прачыталі вершы.  

Увечары жыхароў і гасцей горада чакаў яшчэ адзін музычны падарунак – канцэрт калектыва “Гуляй бульбаш” з Мінску. Стомленыя за спякотны і багаты на падзеі дзень гледачы, зноў “ажывіліся” пад запальныя песні і танцы сталічных артыстаў.

Наталля ДРОБЫШАВА,  намеснік дырэктара Дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Касцюковіцкага раёна”. 

 

 

Нет постов для отображения