Торжественное мероприятие в Костюковичах состоялось в минувшую пятницу по случаю профессионального праздника работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности (+ фото)

0
718

На свяце прысутнічалі ганаровыя госці: старшыня раённага выканаўчага камітэта Дз. В. Малашанка, выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Упраўляючая кампанія холдынга Магілёўвадбуд» В. В. Хаміцэвіч, начальнік Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага ўпраўлення Дэпартаменту дзяржаўнай інспекцыі па працы А. М. Ліневіч, члены раённага выканаўчага камітэта, прадстаўнікі праваахоўчых арганізацый, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі арганізацый горада.
Кіраўнік раёна Дз. В. Малашанка павіншаваў з прафесійным святам працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Адзначыўшы ў сваім выступленні напрамкі будучай працы аграпрамысловага сектара, Дзмітрый Віктаравіч выказаў пажаданні самасвядомасці і вялікай адказнасці ў выкананні працаўнікамі пастаўленых перад імі задач.Изображение 315

енавіта людзі і калектывы, якія прыкладаюць асабістыя намаганні ў працы, дабіваюцца высокіх вынікаў у развіцці аграпрамысловага комплексу, у гэты дзень былі адзначаны кіраўніцтвам раёна. На сцэну раённага Цэнтра культуры ўзнімаліся кіраўнікі СВК и пераможцы ў індывідуальным спаборніцтве.
За вытворчасць і рэалізацыю мяса дзяржаве калектыў філіяла №1 «Цэмагра» адкрытага акцыянернага таварыства «Беларускі цэментны завод» узнагароджаны Дыпломам І ступені і грашовай прэміяй.Изображение 153
За высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу раёна Ганаровай граматай Касцюковіцкага раённага выканаўчага камітэта і грашовай прэміяй узнагароджаны трактарысты-машыністы М. А. Шурлакоў і В. А. Лістападаў, аператар машыннага даення А. М. Панцялеева, аператар па абслугоўванню свІнаматак І. Г. Чыбіракова.
Грашовымі прэміямі ўзнагароджаны трактарысты-машыністы М. В. Лагуноў, В. В. Фёдараў, А. М. Карасцялёў, аператар машыннага даення Н. П. Саўчанка, аператары па вырошчванню буйной рагатай жывёлы Л. У. Базылева і Т. У. Малюга, аператар па адкорму свіней В. П. Новікава.Изображение 185
За вытворчасць зялёных кармоў калектыў СВК «Машавое» узнагароджаны Дыпломам І ступені і грашовай прэміяй.
Ганаровай граматай Касцюковіцкага райвыканкама і грашовай прэміяй узнагароджаны трактарысты-машыністы М. І. Лебедзеў і У. А. Чарнякоў, галоўны бухгалтар В. А. Лебедзева.
Грашовай прэміяй адзначаны трактарыст-машыніст В. А. Пацюпа.
Пераможцамі ў індывідуальным спаборніцтве сярод працаўнікоў СВК «Калгас «Парыжская камуна» сталі жывёлавод А. В. Мінчанка, аператар машыннага даення С. П. Новікава, галоўны бухгалтар Я. І. Патапенка, якія ўзнагароджаны Ганаровай граматай і грашовай прэміяй.Изображение 223
Прэміі таксама атрымалі трактарыст-машыніст С. І. Чарненка, аператары па вырошчванню буйной рагатай жывёлы С. М. Сцяпанава і С. І. Кротава.
З ліку працаўнікоў СВК «Калгас «Прагрэс» Ганаровымі граматамі і прэміямі адзначаны вадзіцель Р. У. Лабынцаў, трактарыст-машыніст С. П. Бясцэнны.
Грашовыя прэміі атрымалі трактарысты-машыністы А. В. Булкін і А. Ф. Кудло, аператар па вырошчванню буйной рагатай жывёлы І. І. Лычоў.
З СВК «Дуброва» Ганаровай граматай і грашыма ўзнагароджаны трактарыст-машыніст Р. У. Іваноў, аператар машыннага даення С. В. Новікава, жывёлавод У. М. Чарняцоў.Изображение 239Изображение 258
Прэміі атрымалі вадзіцелі А. М. Каралёў і В. М. Каралёў.
З СВК «Дзямідавіцкі» Ганаровую грамату атрымала аператар машыннага даення В. М. Лусцянкова, грашовую прэмію – аператар па вырошчванню буйной рагатай жывёлы М. У. Качура.
З СВК «Сялецкае» Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджана аператар машыннага даення Н. І. Казначэева, грашовай прэміяй – аператар машыннага даення Н. І. Шкробава.
За высокі прафесіяналізм, вялікі ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу раёна Ганаровай граматай і грашовай прэміяй узнагароджаны:
электраманцёр адкрытага акцыянернага таварыства «Касцюковіцкі райаграпрамтэхэнерга» А. В. Цеплякоў, слесар па рамонту сельскагаспадарчых машын і абсталявання адкрытага акцыянернага таварыства «Касцюковіцкі райаграпрамтэхэнерга» В. А. Сталяроў, прыёмаздатчык Касцюковіцкага філіялу ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай» В. В. Лялёбіна, вядучы эканаміст абасобленага структурнага падраздзялення «Касцюковіцкі спіртзавод» РУП «Клімавіцкі лікёра-водачны завод» В. У. Емяльянцава, галоўны аграном – дзяржаўны інспектар Касцюковіцкай раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін І. Г. Гулакоў, ветэрынарны ўрач-гінеколаг ВСУ «Касцюковіцкая ветэрынарная станцыя» А. С. Мікалаева.Изображение 279
Грашовымі прэміямі адзначаны лепшыя малаказборшчыкі: М. М. Мінчанка, Н. А. Радчанка і А. В. Запекін, які з’яўляецца і лепшым малаказдатчыкам.
Выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара ААТ «Упраўляючая кампанія холдынга Магілёўвадбуд» В. В. Хаміцэвіч уручыў Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання вадзіцелю СВК «Машавое» Л. Л. Церахаву.
Ганаровую грамату Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта аператару па вырошчванню буйной рагатай жывёлы СВК «Сялецкае» В. В. Бараевай і Ганаровую грамату камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Магілёўскага аблвыканкама аператару па штучнаму асемяненню СВК «Дзямідавіцкі» А. С. Калодцы.
Ганаровай граматай і грашовай прэміяй Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў АПК узнагароджаны У. А. Белабарод, вядучы інжынер-інспектар Дзяржтэхнагляду раёна ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, старшыня прафсаюзнага камітэта.Изображение 280Изображение 288
Дыпломам і грашовай прэміяй Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў АПК узнагароджана бухгалтар, старшыня прафсаюзнага камітэта В. М. Храмянкова.
Віншавалі пераможцаў і ўручалі ім прадуктовыя кошыкі дырэктар філіяла №2 «Цэментгандаль» ААТ «Беларускі цэментны завод» Р. М. Саўчанка, дырэктар Касцюковіцкага філіяла ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай» Л. М. Шупянькоў, старшыня праўлення Касцюковіцкага спажывецкага таварыства Р. А. Карашкова, дырэктар гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Прагрэсторг» Г. П. Юзефальчык, дырэктар Касцюковіцкага спіртзавода М. М. Арцюхоў.
На сцэну былі запрошаны маладыя спецыялісты, якія ў гэтым годзе па накіраванню прыехалі ў наш раён і паспяхова працуюць у аграпрамысловым комплексе Касцюкоўшчыны. З нагоды свята ім таксама ўручылі падарункі.
На свята запрасілі былых кіраўнікоў і спецыялістаў калгасаў, саўгасаў, перапрацоўваючых і абслугоўваючых прадпрыемстваў, ветэранаў працы, якія ў свой час зрабілі значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу раёна. За шматгадовую самаадданую працу, працоўнае і маральнае выхаванне моладзі грашовыя прэміі ўручаны ветэранам працы, узнагароджаным высокімі ўрадавымі ўзнагародамі, М. Р. Пракапенкі, З. Дз. Бяляевай, А. В. Купцовай, А. М. Дзядзюлінай, В. С. Непапушчу, І. М. Сцепаненку, М. М. Ягорчанку, Л. А. Аляксеенкі, П. Р. Саўчанку, Н. І. Салабуце.Изображение 310
Незвычайна цёплай, пранікнёна душэўнай была святочная канцэртная праграма, якую для працаўнікоў вёскі падрыхтавалі іх землякі. Сваімі цудоўнымі выступленнямі парадавалі як дарослыя, так і дзіцячыя калектывы: узорны ансамбль «Муравушка», ансамбль «Родныя напевы», народны ансамбль «Весялуха», ансамбль «Кудзесніца», народны сямейны гурт «Радня», народны ансамбль «Белая Дуброва», дзіцячы ансамбль «Вераснянка», ансамбль «Дзіва», ансамбль «Сяброўкі», Дзіма Васілекін і ансамбль «Задорынка», Алеся Шаройка і іншыя.

Ірына ПЕТРУСЕВІЧ.

Фотаздымкі Людмілы СМАЛЯКОВАЙ.

 

Нет постов для отображения