Турнир «Говорим по-белорусски» прошел в Костюковичах

0
504

24 лютага ў раённым Цэнтры культуры абдыўся гарадскі турнір “Гаворым па-беларуску”, прысвечаны Дню беларускай мовы. Асноўная мэта мерапрыемства – выхаванне нацыянальнай свядомасці, любові да роднай мовы. Аб гэтым паведамляе намеснік дырэктара ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Касцюковіцкага раёна” Святлана Захарэнка.

Турнир "Говорим по-белорусски" прошел в Костюковичах

Удзельнікамі турніру сталі каманды з устаноў адукацыі гораду, якія складаліся з вучняў 7-9 класаў. Конкурсная праграма ўключала ў сябе сем тураў: “Будзем знаёмы”, “Інтэлектуальная азбука”, “Перакладчык”, “Тлумачальнік”, “Грані слова”, “Адгадай мелодыю”, “Паэтычны радок”. На працягу ўсёй гульні каманды старанна выконвалі заданні: перакладалі, успаміналі радкі вершаў і аўтараў, адгадвалі песні, тлумачылі фразеалагізмы і спявалі разам з маленькімі артыстамі. А журы горача спрачалася, падлічваючы балы за адказы. У перапынках паміж турамі на сцэне спявалі ўзорны ансамбль народнай песні “Муравушка” Муравільскага СДК, Фраленка Дар’я, Фралянкова Вікторыя, Яфрэменка Вульяна, Пакатаева Валерыя – ўдзельнікі раённага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Прыбяседскія зорачкі – 2022”, чыталі вершы пра Беларусь удзельнікі тэатральнай студыі “Акрыленне”.   Па выніках турніру ўсе каманды набралі аднолькавую колькасць балаў, як кажуць – перамагло сяброўства!

 

Турнир "Говорим по-белорусски" прошел в Костюковичах

Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна, якая завецца роднай! “Размаўляйце па-нашаму, каб людзі бачылі вашу вернасць сваёй мове. Размаўляйце з прыветнай усмешкай, з пяшчотай на вуснах – іншыя захочуць адказаць вам тым жа. I не саромцеся сваёй роднай мовы!” – такімі словамі вядучыя закончылі турнір.

Нет постов для отображения