
Напярэдадні Дня беларускага пісьменства бібліятэкі Касцюковіцкага раёна запусцілі творчы праект «Буклук», які дазваляе зірнуць на літаратуру і паэзію Прыбеседдзя пад абсалютна новым вуглом.
Дэвіз ініцыятывы кажа сам за сябе: «Кніга — не проста тэкст. Кніга — гэта вобраз!»
З дапамогай адмысловых дэталяў, атрыбутаў і фону стваральнікі перадаюць атмасферу твора, яго пасыл і настрой, зашыфроўваючы сюжэт у адным відэа.
Чытайце роднае, шануйце сваё! Падтрымлівайце удзельнікаў у Тэлеграм-канале!
Фота аўтара





