Ты, Крапіўня, мая калыска!

0
890

Кожны чалавек, будзь ён малы, падлетак ці сталы чалавек, заўсёды адчувае сябе часцінкай таго асяроддзя, дзе ён нарадзіўся упершыню зведаў такія пачуцці, як першае каханне, сапраўднае сяброўства, захапленне прыродай і іншыя пачуцці чалавечага жыцця. І сапраўды, калі паразважаць, нескладана высветліць, што, якім бы багаццем чалавек ні валодаў, якую б уладу ні меў, яго заўсёды прыцягвае да сябе той куточак, дзе адкрыўся яму шлях у жыццё. Як і ў любога чалавека майго ўзросту, у мяне ёсць свае думкі на гэту тэму.

Так здарылася, што па абставінах жыцця я праводзіў маленства не там, дзе нарадзіўся. Мы з маці пераехалі ў вёску, якую я зараз лічу роднай. Нейкі час мая маці працавала настаўніцай, а я хадзіў у дзіцячы садок. Калі я стаў вучнем, мяне зацікавіла гісторыя нашай вёскі. Я даведаўся, што вёска была пабудавана не так даўно для людзей-перасяленцаў з забруджаных радыяцыяй паселішчаў. Спачатку там былі толькі трохпавярховыя будынкі і магазін. Пазней узвялі цудоўную двухпавярховую школу з дзіцячым садком, Дом культуры, а бліжэй да лесу вырасла некалькі вуліц, на якіх акрамя дамоў размешчана качагарка і вялікі, з чырвоным дахам, белы будынак бальніцы. Прыгожыя прысады і агароды, невялічкія пабудовы, каб жыхары маглі весці сваю гаспадарку, і вялікая ферма.

Вакол маёй вескі – лес. Ды які лес! Ён не толькі агароджвае вёску, але і ўпрыгожвае яе. Кожную раніцу, адчыніўшы акно, як дыша ён смалістым сваім водарам. Робіцца добра і хораша, і хочацца бегчы туды, далёка-далёка, забыўшы на ўсё, блукаць па ім, назіраць за лясным жыццём, збіраць дары лесу, якіх хапала для ўсіх. А за лесам цячэ Бесядзь. Яна заўсёды маніла нас чысцюткай вадой, белым пясочкам. Нярэдка, нават зараз, людзі знаходзяць час, каб пабыць там, адпачыць і павудзіць рыбу. Час хутка ідзе – і з нас, маленькіх, вырастаюць вучні. Школа вабіла мяне прасторнымі класамі, спартыўнай пляцоўкай. Я вучыўся ў вельмі добрых настаўнікаў, якія знаходзілі падыход да любога вучня, давалі добрыя парады, дасканала растлумачвалі вучэбны матэрыял. Выхавальнікі і настаўнікі вучылі нас такім чалавечым якасцям, якія безумоўна, патрэбны кожнаму ў жыцці, прывівалі нам навыкі шчырасці, сумленнасці, узаемадапамогі, вучылі падтрымліваць сяброў. А ў нашай школьнай сталоўцы павары рабілі такія цудоўныя стравы, што мы заўсёды з радасцю хадзілі на абед.

У вёсцы людзі ведалі адзін аднаго сем’ямі, разам працавалі і адпачывалі. Хтосьці добра спяваў, хтосьці граў на музычных інструментах, а хтосьці ведаў шмат казак.

Час ішоў. Сваім дзіцячым сэрцам я не разумеў, чаму закрылі школу, а разам з гэтым настаўнікі ў пошуках працы і жылля пакідалі вёску. Я таксама пераехаў, але не ў горад, а ў суседнюю вёску, дзе жывуць мае блізкія. І няхай я жыву недалёка ад маёй вёскі, і няхай у мяне шмат сяброў і я вучуся ў добрай школе, я ўсё яшчэ жыву ўспамінамі аб маіх родных мясцінах, сябрах, цудоўных і незабыўных момантах майго маленства. Мне сумна, мне горка чуць, што зараз мая вёска амаль пустая. Гэта вельмі балюча, калі ты ведаеш, што мала каму патрэбны твае мясціны і мала хто любуецца прыродай. Але ж для мяне мой родны кут – гэта крыніца жыццёвых сіл, ведаў і духоўных багаццяў. Паважайце сваю малую радзіму, бо яна у нас, як і жыццё, адна…

 

Сяргей ОБУХАЎ, 10 клас Сялецкага……

Нет постов для отображения