У дзень роднай мовы ва ўсіх установах адукацыі Касцюковіцкага раёна праходзяць святочныя мерапрыемствы

0
249

21 лютага – Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў ДУА “Тупічынская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” прайшлі святочныя мерапрымствы, што ўжо стала традыцыйным для  ўстановы, дзяцей і педагогаў. Аб гэтым паведаміла вучаніца 8 класа ДУА “Тупічынская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” Аліса Азарава.

Святочны дзень пачаўся з гучання меладычных песень на роднай мове і знаёмства з гісторыяй паходжання свята. Вучні ў народных касцюмах заходзілі ў класы і расказвалі цівавыя звесткі пра пыгожую беларускую мову.

Далей адбылося падарожжа “Роднай мовы пералівы”, дзе вучні пазнаёміліся з пісьменнікамі Беларусі, тлумачылі прыказкі, прынялі ўдзел у конкурсах, прысвечаных нашай роднай беларускай мове. Свята “Родная мова –  матчына мова, ззяе вясёлкаю кожнае слова” перанесла ўдзельнікаў мерапрыемства ў мілагучную, песенную і паэтычную мову нашых бацькоў і дзядоў. Вучні з вялікім задавальненнем паўдзельнічалі ў гульні “Ці ведаеш ты сваю мову…”, разгледзілі кніжную выставу “Пявучае слова роднай мовы”, дзе значную частку займалі пісьменнікі-юбіляры, чыталі вершы, адгадвалі загадкі і спявалі песні. Запамінальным стаў момант, калі таленавіты майстар саломапляцення Калтунова Ларыса Васільеўна прадэманстравала свае саламяныя цуды. Захаванне народных традыцый мае важнае значэнне ў жыцці кожнага чалавека.

У канцы святочнага дня прыхільнікі беларускай мовы пажадалі ёй заўсёды займаць сваё пачэснае месца сярод іншых моў, таму што мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі краіны.

Нет постов для отображения