У Касцюковiчах адбыўся раённы конкурс чытальнікаў “Зямля пад белымі крыламі”

0
763

19 сакавіка ў чытальнай зале бібліятэкі адбыўся раённы конкурс чытальнікаў “Зямля пад белымі крыламі”, прысвечаны Сусветнаму дню паэзіі і Году гістарычнай памяці. Сярод вершаў, якія прагучалі падчас спаборніцтва, можна было пачуць не толькі вершы беларускіх песняроў, але і вершы сучасных беларускіх паэтаў, і творы нашых знакамітых земякоў. Сустрэча з цудоўнай паэзіяй і прыгожай беларускай мовай была надзвычай прыемнай і стала для ўсіх удзельнікаў і гледачоў сапраўдным святам.

Конкурс чытальнікаў “Зямля пад белымі крыламі” правадзіўся ў дзвюх намінацыях. Першая – “І прыпомніцца роднае, векавое, нязводнае…” на лепшае выкананне вершаў, а другая намінацыя “Тут матулька-зямелька калыша мой лёс на руках” на лепшае выкананне вершаў уласнага сачынення. У кожнай з намінацый конкурс прахадзіў паміж дзвюма ўзроставымі катэгорыямі: 11 – 13 гадоў і 14 – 17 гадоў.

Спаборнічалі ў конкурсе 17 вучняў з розных устаноў адукацыі.

Ацэньвала выступленне канкурсантаў кампетэнтнае журы, старшынёй якога была член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтка Наталля Азаранка.

Па выніках конкурсу ў намінацыі “І прыпомніцца роднае, векавое, нязводнае…”(11 – 13 гадоў) Дыплом І ступені атрымаў Арцём Кавалёў, Дыплом ІІ ступені – Андрэй Ермакоў , Дыплом ІІІ ступені – Дар’я Носікава.

Ва ўзроставай катэгорыі 14 – 17 гадоў перамаглі Лізавета Камалых (Дыплом І ступені), Арцём Мінчанка(Дыплом ІІ ступені), Марыя Сазоненка (Дыплом ІІІ ступені).

У намінацыі “Тут матулька-зямелька калыша мой лёс на руках” ва ўзроставай ккатэгорыі 11 – 13 гадоў перамагла Аліса Азарава, якая атрымала Дыплом І ступені. Ва ўзроставай катэгорыі 14 – 17 гадоў пераможцамі сталі Дар’я Калеснікава (Дыплом І ступені), Анастасія Лавецкая (Дыплом ІІ ступені), Дар’я Святлічная (Дыплом ІІІ ступені).

Нет постов для отображения