У Касцюковічах адзначылі 100-гадовы юбілей Аркадзя Куляшова

0
892

Изображение 14976Святочнае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю народнага паэта Беларусі, нашага земляка, Аркадзя Куляшова, праходзіла ў Касцюковіцкім раённым Цэнтры культуры.

“Паслаў мне лёс блакітную раку” – так называлася літаратурна-музычная вечарына, якую арганізавалі з нагоды юбілею А. А. Куляшова. У мерапрыемстве прынялі ўдзел унук паэта Уладзімір Хрыставіч Бербераў, пляменнік Віталь Іванавіч Маслоўскі, а таксама шматлікія ганаровыя госці. Яны ўспаміналі Аркадзя Аляксандравіча, гаварылі аб яго жыцці, творчасці, узгадвалі яго вершы.Изображение 15061Пад час мерапрыемства былі падведзены вынікі конкурсу творчых работ “Слаўны сын зямлі беларускай”, прысвечанага Аркадзю Куляшову, які праводзіўся сярод вучняў школ раёна. Пераможцы атрымалі дыпломы і сувеніры.Изображение 15062Изображение 15020

 

 

Нет постов для отображения