У Новасаматэвіцкай сярэдняй школе адбылася сустрэча настаўнікаў

0
525

Напярэдадні Міжнароднага дня жанчын у Новасаматэвіцкай сярэдняй школе адбылася сустрэча настаўнікаў, якія пачыналі тут працаваць з моманту яе адкрыцця. Зусім нядаўна гэтай установе адукацыі споўнілася 30 гадоў.

30 гадоў… Роўна столькі адкрываюцца дзверы гэтай школы для дзяцей з аграгарадка Новыя Саматэвічы, вёсак Ліпаўка і Канічы. Юбілей – выдатная нагода сустрэцца, яшчэ раз прайсці па школьным калідорам, аддацца ўспамінам і падзяліцца навінамі, бо тыя настаўнікі, якія ў той час працавалі ў школе, зараз працуюць і ў райвыканкаме, і ў сельскім выканаўчым камітэце, і ў рэдакцыіі раённай газеты, і ў гарадскіх установах адукацыі. А многія ўжо сталі ветэранамі педагагічнай працы і знаходзяцца на заслужаным адпачынку. На сустрэчы прысутнічалі і былыя навучэнцы школы, якія сталі настаўнікамі і зараз тут вучням даюць веды.

У Новасаматэвіцкай сярэдняй школе адбылася сустрэча настаўнікаў

З вялікім задавальненнем настаўнікі зайшлі ў кабінеты, дзе доўгі час сеялі разумнае і добрае, пабылі на святочным канцэрце, які падрыхтавалі вучні школы. Затым госці наведалі літаратурны музей Аркадзя Куляшова, дзе яго загадчык Наталля Лабынцава правяла цікавую экскурсію.Прысутных уразіў макет вёскі Саматэвічы – малой радзімы паэта. Дарэчы, гэты макет зрабілі зацікаўленыя настаўнікі школы. Экскурсавод расказала пра генацыд жыхароў вёскі Саматэвічы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі ў 1943 годзе тут былі расстрэляны 168 яўрэяў.

На прыканцы сустрэчы госці ўспаміналі эпізоды са школьнага жыцця, спявалі песні сваёй маладосці, дзяліліся ўражаннямі. Так адбыўся рух насустрач, які ўскалыхнуў добрыя ўспаміны былых і цяперашніх настаўнікаў.

У Новасаматэвіцкай сярэдняй школе адбылася сустрэча настаўнікаў

Нет постов для отображения