В Костюковичском районе в поле всегда первый А. И. Новиков

0
547

Изображение 6122Апусцелі палеткі і сенажаці, сціх гул камбайнаў, сезон уборкі ўраджаю падыйшоў да завяршэння. Жніво – гэта складаная праца вялікай колькасці людзей. Для хлебаробаў гэта самая гарачая пара. Галоўная іх задача — сабраць і захаваць вырашчаны ўраджай.
Нельга ўявіць сабе звычайны або святочны стол без духмянага хлеба. Гэтаму спрыяе і доўгі шлях, які пачынаецца з клопату аб зямлі да збору ўраджаю, і нялёгкая праца хлебароба.
У гаспадарках нашага раёна расце колькасць перадавікоў – людзей, чыя плённая праца дазволіла пераадолець тысячны рубеж па намалоце зерня. І вельмі прыемна, што нашы працаўнікі радуюць сваімі поспехамі. У сельгаскааператыве “Дуброва” ёсць лідэры, якіх вызначае дабрасумленнае і адказнае выкананне любой работы на зямлі.
Адказны работнік, вялікі працаўнік, перадавік — і шмат усяго добрага, што толькі можна сказаць пра чалавека, адносіцца да камбайнера Анатоля Іванавіча Новікава. У экіпажы са сваім сынам Сяргеем на камбайне “Палессе” яны пераадолелі тысячны рубеж па намалоце збожжа.
У гаспадарцы працуе амаль трыццаць год. Сам любіць зямлю, і гэту любоў прывіваў з маленства свайму сыну. У гэтым сезоне выйшаў на першае месца ў гаспадарцы па намалоце зерня. Неаднаразова быў узнагароджаны за свае поспехі ў сельгаскааператыве і не толькі.
— З якім настроем вы сустракаеце галоўнае свята вяскоўцаў? – пытаюся ў камбайнера.
— Я заўсёды працую з задавальненнем – ураджай упарадкаваны, цяпер і святкаваць можна.
Так, уборачная кампанія – адзін з нялёгкіх перыядаў для хлебароба. Але ўраджай — наша багацце, да якога людзі працы адносяцца з вялікай адказнасцю і пашанай.

Фота Людмілы СМАЛЯКОВАЙ.

Нет постов для отображения