У рамках творчага марафону па абароне звання «народны» адбылася справаздача Народнага аматарскага аб’яднання «Літаратурная гасцёўня «Крынічка».
25 мая на сцэне раённага Цэнтра культуры ў рамках творчага марафону па абароне звання «народны» адбылася справаздача Народнага аматарскага аб’яднання «Літаратурная гасцёўня «Крынічка», якое дзейнічае пры Касцюковіцкай цэнтральнай бібліятэкі імя І. Чыгрынава. Удзельнікі літаратурнага аб’яднання прадставілі гледачам праграму «Крыніца слова роднага жыве», прысвечаную роднай зямлі і роднай мове. Падчас мерапрыемтсва прагучалі вершы крынічан у выкананні аматараў паэтычнага слова і саміх аўтараў, а таксама песні на словы ўдзельнікаў «Крынічкі». Так, свае уласные вершы прачыталі Дар’я Калеснікава, Наталля Азаранка, Таццяна Леаненка, Анастасія Лавецкая, Таццяна Грышчанка, Святлана Даськова. Дзяніс Леаненка выканаў песні на вершы Наталлі Азаранка.
Дадзенае мерапрыемства садзейнічала патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення і выклікала ў гледачоў і ўдзельнікаў шмат прыемных пачуццяў ад сустрэчы з родным словам.