В Костюковичской центральной библиотеке состоялась встреча с поэтессой Тамарой Лялиховой

0
1113

8 чэрвеня ў чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі імя І.Чыгрынава адбылася гадзіна знаёмства з творчасцю паэткі-зямлячкі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамары Мітрафанаўны Ляліхавай.SAM_5583

Тамара Мітрафанаўна аўтар кніг «Истины жизни», «Гронка бацькавай каліны», «Благославенна встреча», «Табе, Беларусь, свае песні спяваю», «Адна на скразняку», яна з’яўляецца членам міжнароднай грамадскай арганізацыі «Саюз пісьменнікаў і майстроў мастацтваў». Вершы паэткі выпраменьваюць святло і цеплыню, яны напісаны на самыя розныя тэмы, на 40 з іх напісаны песні. З удзельнікамі сусрэчы Тамара Мітрафанаўна падзялілася ўспамінамі аб жыцці і творчасці, нагадала жудасныя эпізоды вайны, якую перажыла ў дзіцячым узросце, выказала свае меркаванні аб тым, што ў наш час трэба берагчы мір. Яна чытала вершы, спявала песні, расказвала цікавыя гісторыі свайго жыцця. Нягледзечы на праліўны дождж, гледачоў сабралась поўная зала і ўсе з вялікай цікавасцю слухалі паэтку і жадалі ёй новых творчых здзяйсненняў.

Нет постов для отображения