В Костюковичской центральной районной библиотеке прошла презентация книги Леонида Левановича “Палыновы вецер”

0
968

Касцюковіцкая зямля мае сваю творчую біяграфію, багатыя культурныя традыцыі. Тут нарадзілася шмат таленавітых і вядомых дзеячаў навукі, мастацтва, літаратуры, сярод якіх пісьменнік, 80-гадовы юбілей якога мы адзначым 14 верасня бягучага года – Леанід Кірэевіч Левановіч. «Роднай зямлі душа належыць», пад такой назвай у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Чыгрынава 31 студзеня адбылася прэзентацыя кнігі Леаніда Левановіча “Палыновы вецер”, аповеду аб роднай зямлі, якая апынулася ў палоне чарнобыльскага ветру.В Костюковичской центральной районной библиотеке прошла презентация книги Леонида Левановича “Палыновы вецер”

Да мерапрыемства ў бібліятэцы была аформлена бібліятэчная выстава “Я вырас тут і край мне гэты дарагі”, якая пазнаёміла з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка-земляка, таксама для гледачоў была падрыхтавана прэзентацыя. На працягу мерапрыемства гучалі беларускія песні ў выкананні гурта “Радня” Муравільскага сельскага дома культуры. Прыемным сюрпрызам для гасцей мерапрыемства стала тэатральная пастаноўка ўрыўка з кнігі Л. Левановіча “Палыновы вецер”, пад назвай“Сустрэча Новага года”. Чытальнікамі былі падрыхтаваны ўрыўкі з кнігі пісьменніка, якія знайшлі водгук у гледачоў. Вельмі пранікнёна гучалі вершы чарнобыльскай тэматыкі ў выкананні бібліятэкара Муравільскай сельскай бібліятэкі Святланы Падабед. На прыканцы прэзентацыі госці прынялі актыўны ўдзел у віктарыне па жыцці і творчасці нашага земляка. За правільныя адказы на пытанні ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы і буклеты пад назвай “Леанід Левановіч”.

Пад уражаннем ад прэзентацыі многія з гледачоў ўзялі кнігу “Палыновы вецер” для чытання. З іншымі кнігамі Леаніда Кірэевіча Левановіча можна пазнаёміцца ў бібліятэках ДУК “Бібліятэчная сетка Касцюковіцкага раёна”.

 

Нет постов для отображения