У намінацыі «Міс Усмешка» перамагла чароўная Мая Івашчанка. Яе кожны выхад на сцэну адрозніваўся шыкоўнымі сукенкамі, бліскучым аздабленнем да іх была шчырая какетлівая ўсмешка, якая на працягу ўсіх конкурсаў не сыходзіла з твару мілай дзяўчынкі. Яна па-сапраўднаму зачаравала залу і членаў журы, таму Мае быў аддадзены яшчэ і прыз сімпатый гледачоў. Крысціна Скічко годна прайшла ўсе этапы конкурсу, атрымала тытул «Міс Фантазія». «Міс Казка» стала Ульяна Запруціна, «Міс Фота» — Аксана Абраменка, «Міс Пяшчотнасць» — Ксенія Чайкоўская, парадавала гледачоў сваімі арыгінальнымі выступленнямі Валерыя Елісеенка, што дало ёй права насіць тытул «Міс Прывабнасць». Але Чараўніцай-2015, па рашэнні членаў журы, стала Вікторыя Саўчанка. Віншуем!!!
Фота і тэкст Ірыны Някрылавай.