В третий раз Костюковицких артистов приглашают на праздник поселения Унашава РФ

0
473

bigstock-Microphone-Vector-illustratio-25581986Загадзя ведаючы і ўлічваючы музычны густ сельскай публікі, перавага была аддадзена вясёлым беларускім і рускім народным песням, якія прагучалі ў выкананні ўзорнага ансамбля народнай песні “Муравушка”, народнай сямейна-роднаснай групы “Радня” Муравільскага СДК і дырэктара Шарэйкаўскага СДК Таццяны Зайко. Не меньш добра ўспрымалі гледачы сучасныя эстрадныя песні, якія падаравалі ім лепшыя выканаўцы раёна Аляксандр Селіванаў, Арцём Парфененка, Андрэй Смалякоў і Святлана Захарэнка. На развітанне ў адрас калектываў і індывідуальных выканаўцаў прагучала шмат добрых слоў і падзякі ад главы Унашаўскай сельскай адміністрацыі Л.Г.Цімашэнка. Публічна, ва ўрачыстай абстаноўцы быў перададзены падзячны ліст на імя начальніка адзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Касцюковіцкага райвыканкама С.Л. Старавойтавай са словамі падзякі за арганізацыю святочнага канцэрта, высокі ўзровень майстэрства Касцюковіцкіх артыстаў і з пажаданнем далейшага супрацоўніцтва паміж нашымі рэгіёнамі.

Наталля ДРОБЫШАВА, намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна.

Нет постов для отображения