Вечар-элегія ка Дню нараджэння выдатнай беларускай паэткі Я. Янішчыц прайшоў у Касцюковічах

0
763

Да 70-годдзя з Дня нараджэння выдатнай беларускай паэткі Я. Янішчыц у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І. Чыгрынава прайшоў вечар-элегія “Ластаўка беларускай паэзіі”

IMG_20181121_153350

“Палеская ластаўка”, “Палесся мілае дзіця”, “палеская летуценніца” – так назвалі ў нашай літаратуры Яўгенію Янішчыц, якой, на вялікі жаль, было суджана пражыць усяго сорак гадоў. Вучні 6 класа сярэдняй школы №1 г. Касцюковічы пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэткі, з вялікай цікавасцю слухалі яе вершы, бо Я. Янішчыц пакінула за сваё нядоўгае жыццё вялікую паэтычную спадчыну для Беларусі і стала адным з сімвалаў Палесся. Вучні прынялі актыўны ўдзел у віктарыне, якая была прысвечана творчасці паэткі і атрымалі прызы. Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй.

Т. В. ЛЕАНЕНКА, кіраўнік народнага аматарскага аб’яднання

“Літаратурная гасцёўня “Крынічка”.

Нет постов для отображения